Залацісты сявец
(Перанакіравана з «Pluvialis apricaria»)
Залацісты сявец ці залацістая сеўка (па-лацінску: Pluvialis apricaria) — від птушак зь сямейства сяўцоў (па-лацінску: Charadriidae). Гняздуе на балоцістай мясцовасьці, на вільготных пустках і лугах. Яе арэал пражываньня распаўсюджваецца ад Ісьляндыі і Вялікабрытаніі да цэнтральнай Сыбіры, мяжуе на поўначы з арктычнай тундрай. У Цэнтральнай Эўропе гэтая птушка ўжо амаль зьнікла.
Залацісты сявец | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Сеўцападобныя |
Сямейства | Сяўцы |
Род | Магеланавы сяўцы |
Від | Залацісты сявец |
Бінамінальная намэнклятура | |
Pluvialis apricaria | |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Залацісты сявец — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў