Фазанавыя

(Перанакіравана з «Phasianidae»)

Фазанавыя (Phasianidae) — сямейства птушак атрада курападобных.

Фазанавыя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадКурападобныя
СямействаФазанавыя
Бінамінальная намэнклятура
Phasianidae

Выдзяляюць 4 падсямействы; курапаткі, курапаткі зубчастадзюбыя, фазаны, цацаркі; каля 180 відаў.

Даўжыня да 235 см, маса да 5 кг. У самцоў многіх відаў на неаперанай цэўцы рагавая шпора.

Пашыраны на ўсіх мацерыках. Жывуць у разнастайных ляндшафтах. Аселыя (акрамя перапёлак). Пераважна расьліннаедныя.

Манагамы і палігамы. Для многіх відаў характэрны пэрыяд такаваньня.

Многія фазанавыя — аб’екты паляваньня і разьвядзеньня. Банкіўскія куры — родапачынальнікі свойскіх парод курэй; паўліны і фазаны — паўпрыручаныя.