Pewex, скарочана ад «Прадпрыемства вонкавага экспарту» (па-польску: Przedsiębiorstwo Eksportu Wewnętrznego) — сетка польскіх крамаў, якая займалася продажам тавараў з Заходняй Эўропы і ЗША за даляры ЗША ці чэкі банку Pekao.

У краме сеткі «Pewex»

Гісторыя

рэдагаваць

У 1960-я гады плянавая эканоміка Польскай Народнай Рэспублікі перажывала крызу. Эдвард Герэк, які кіраваў Польшчай у 1970—1980 гадох, здолеў забясьпечыць на некаторы час эканамічны росквіт Польшчы, але выкарыстаў замежную пазыку. Ён распрацаваў праграму мадэрнізацыі прамысловасьці і павышэньня даступнасьці спажывецкіх тавараў, дзякуючы чаму ўзровень жыцьця ў ПНР заставаўся дастаткова высокім некаторы час. Аднак нафтавая крыза 1973 году прывяла да росту коштаў у 1976 годзе, падвысіўшы таксама выплаты зьнешнай пазыкі. Для атрыманьня неабходнай цьвёрдай валюты ў 1972 годзе ўладамі была адкрыта сетка крамаў, уладальнікам якой быў дзяржаўны банк Pekao.

Заканадаўствам ПНР забаранялася захоўваньне цьвёрдай валюты наяўнымі, а ўсе даляры і нямецкія маркі павінны былі захоўвацца на даляравых банкаўскіх рахунках. З гэтае прычыны ўлады ўвялі ў абарот таварныя чэкі Pekao. Яны былі прывязаныя да даляра ЗША ў дачыненьні 1:1 і маглі выкарыстоўвацца ў якасьці сродку аплаты тавараў у крамах Pekao.

Пазьней банк стварыў асобную кампанію, якая займалася продажам падобных тавараў — «Pewex». У крамах сеткі прадаваліся такія тавары, як то джынсы, Coca-Cola, алькагольныя напоі, некаторыя цукеркі і цацкі, цыгарэты, бытавая электроніка і каляровыя тэлевізары. Таксама «Pewex» прапаноўваў тавары, якія вырабляліся толькі для экспарту — гарэлку і кракаўскую каўбасу. Крамы былі папулярныя і сярод замежных турыстаў, і дыпляматаў, бо кошты на заходнія тавары тут былі часам на 40% ніжэй, чым уласна на Захадзе, а тавары не абкладаліся падаткам.

Пасьля пачатку пераходу на рынкавую эканоміку і прыватызацыю была адмененая забарона на захоўваньне замежнай валюты, з прычыны чаго таварныя чэкі Pekao страцілі сваю актуальнасьць, а прадаваныя імі тавары сталі прадавацца ва ўсіх крамах. У выніку сетка зь цягам часу была ліквідаваная.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Pewexсховішча мультымэдыйных матэрыялаў