Джынсы
Джы́нсы (анг. jeans) — штаны з шчыльнай баваўнянай тканіны, з праклёпанымі стыкамі швоў на кішэнях. Упершыню выраблены ў 1853 г. Леві Страўсам у якасьці рабочага адзеньня для фэрмэраў, так званых Рэд-Нэкаў. Першапачаткова джынсы шылі з канаплянай парусіны італьянскай або францускай вытворчасьці. Менавіта дзякуючы гэтаму матэрыялу джынсы заваявалі славу выключна трывалага адзеньня.
Кроі
рэдагаваць- Афарбаваны (анг. colored denim). Малочнага, сіняга і чорнага адценьня.
- Безусадкавы (анг. pre-shrunk, sanforized). Крой, які ня сьсядзецца пасьля мыцьця.
- Ботавы (анг. boot). Вольны крой з крыху пашыранымі ніжэй за калена нагавіцамі.
- Бясплоцевы (анг. unisex). Для людзей усялякай плоці.
- Грузавы (анг. cargo). З накладнымі кішэнямі.
- Замыты (анг. washable, one wash). Крой, які не ліняе і не выціраецца.
- Звужаны (анг. tapered). Завужаны ўнізе крой.
- Звычайны (анг. regular). Прамы клясычны крой.
- Лёгкі (анг. easy). Аблягальны крой, завужаны да шчыкалаткі.
- Нагруднікавы (анг. bib). Грубы рабочы крой з камбінэзонам на шлейках.
- Прасторны (анг. loose). Шырокі мешкаваты крой, у якім прахалодна ўлетку і цёпла ўзімку.
- Расклёшаны (анг. bell bottom). Вузкі крой у сьцёгнах і расклюшаны ўнізе.
- Роўны (анг. straight). Прамы крой па ўсёй даўжыні.
- Традыцыйны (анг. traditional). Шчыльна аблягальны крой.
- Ужываны (анг. second hand). Састараны.
- Утульны (анг. comfort). Шырокі па ўсёй даўжыні.
- Францускі (анг. French). Вузкі крой для жанчынаў[1].