Пэнтгаўс (часопіс)

(Перанакіравана з «Penthouse»)

Penthouse[2] (па-беларуску: Пэнтгаўз) — амэрыканскі забаўляльны часопіс для дарослых мужчынаў, заснаваны Бобам Гучыёнэ. Адрозьніваецца ад «Плэйбой» больш «жорсткім» сэксуальным зьместам. У ЗША прызнаны парнаграфічным. Правы на часопіс прыналежаць General Media, Inc., у цяперашні час пераназванай у Penthouse Media Group, Inc., якая зьяўляецца даччынай кампаніяй Penthouse International Group, Inc. Няглядзячы на тое што Гучыёнэ зьяўляецца грамадзянінам ЗША, часопіс быў заснаваны ў 1965 годзе ў Вялікабрытаніі, і толькі з 1969 году стаў прадавацца таксама і ў ЗША. У час посьпеху Гучыёнэ лічыўся адным з найбагацейшых людзей ЗША, патрапіўшы аднойчы ў сьпіс «400 найбагацейшых людзей ЗША» па вэрсіі часопіса «Forbes» (у 1982 годзе з станам $400 млн). У 2002 годзе паводле артыкула ў «New York Times», якая працытавала Гучыёнэ, актывы Penthouse вырасьлі да $3,5—4 млрд за 30 гадоў яго існаваньня, прыносячы амаль паўмільярда чыстага прыбытку.

Penthouse
Тэматыка мужчынскі часопіс
Пэрыядычнасьць штомесяц
Краіна
Адрас ЗША[1]
Заснавальнік Боб Гучыёнэ
Выдавец Penthouse Media Group, Inc.
Галоўны рэдактар Дыяна Зільбэрштэйн
Дата заснаваньня 1965
Мова шматмоўны
ISSN 0090-2020
Афіцыйны сайт Старонка ў сеціве

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць