СНІД-ІНФА (па-расейску: СПИД-ИНФО) — газэта, якая выдавалася на расейскае мове з 1989 году. Першыя наклады выходзілі ў Менску ў друкарні ЦК КПБ. Газэта была прысьвечаная хваробе СНІД, якая пачала распаўсюджвацца ў СССР. Гэта быў час «галоснасьці», якую пачаў генсек КПСС М. Гарбачоў. Першым рэдактарам стаў Андрэй Ман, сын адказнага рэдактара газэты «Мэдыцынскі весьнік»[2]. Зараз заснавальнік і галоўны рэдактар — Любоў Аляксееўна Арлова[3].

СНІД-ІНФА
Тып дзяржаўная, з 1990-ых гг недзяржаўная
Заснавальнік ЦК КПБ
Уладальнік ЦК КПБ
Выдавец выдавецтва ЦК КПБ
Галоўны рэдактар Андрэй Ман[1][2]
Заснаваная 25 сакавіка 1989 (35 гадоў таму)
Мова Расейская
Штаб-кватэра Сьцяг СССРМенск, БССР, СССР
Наклад невядомы
Афіцыйны сайт старонка ў сеціве

Спачатку газэта павінная была простымі словамі тлумачыць савецкім людзям, што такое СНІД, як яго пазьбегнуць, спосабы яго перадачы. Вось тыя спосабы й сталі першым выпадкам, калі даступна стала для паспалітых людзей апісваньне заражэньня СНІД.

Спосабы перадачы СНІД:

  • праз заражэньне кроўю (укол шпрыцом і г. д.)
  • плоцкія зносіны:
    • мужчыны з жанчынай
    • мужчыны з мужчынай
    • жанчыны з жанчынай

Апісаньне перадачы СНІД праз плоцкія зносіны былі для савецкага грамадзтва неверагодным. Усе СМІ СССР старанна пазьбягалі падрабязных апісаньняў плоцкага каханьня. «СНІД-Інфа» была поўнай процілегласьцю. Яе можна назваць першым дазволеным КПСС парнаграфічным выданьнем у СССР. У ім падрабязна апісваліся:

  • групавыя плоцкія зносіны
  • беспарадачныя плоцкія зносіны
  • адсутнасьць аховы ад заражэньня хваробы, якія распаўсюджваюцца празь цялесныя дотыкі

«СНІД-Інфа» зь першага выданьня пачала павялічваць свой наклад. Першыя выданьні мелі наклад прыблізна 30 тыс. асобнікаў. Паступова колькасьць асобнікаў расла: 50 тыс., 100 тыс. і г. д. Найбольшыя наклады былі ў пачатку 1990-ых гадоў прыблізна 3 млн асобнікаў. Па загадзе з ЦК КПБ яе закупалі бібліятэкі БССР для далейшай выдачы карыстальнікам бібліятэк.

Сучасны стан

рэдагаваць

Пасьля распаду СССР «СНІД-Інфа» выдаецца ў Расеі, ў Маскве.

Газэта ў сацсетках

рэдагаваць