Orka (1926)
беларуская польскамоўная газэта
Orka (па-беларуску: Ворыва) — газэта, якая выдавалася з 28 сакавіка 1926 да 22 чэрвеня 1937 ў Менску на польскай мове.
Газэта зьяўлялася органам ЦК КП(б)Б. Выходзіла 1-3 разы на тыдзень. Прызначалася ў асноўным для сялянаў-палякаў (у 1926-29 афіцыйна лічылася сялянскім штотыднёвікам). Асьвятляла пытаньні калектывізацыі, індустрыялізацыі, культурнага будаўніцтва. Дапамагала праводзіць выбары ў польскія нацыянальныя сельсаветы, зьмяшчала матэрыялы пра жыцьцё побыт і звычаі польскага насельніцтва Беларусі.
У газэеце працавалі Я. Кірштэйн, С. Гельтман, Ю. Мірэцкі і інш.
Газэта закрытая ў сувязі з пачаткам палітычна-прапагандысцкай кампаніі супраць польскіх кіруючых кадраў у БССР.
Выйшла 1038 нумароў.