OpenStreetMap
OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэньні вольных рэдагуемых мапаў усяго сьвету.
OpenStreetMap | |
Цэнтар Менску на OpenStreetMap | |
Слоган | The Free Wiki World Map (Вольная мапа сьвету) |
---|---|
Тып | картаграфія |
Даступныя мовы | некалькі моваў[d] |
Уладальнік | OpenStreetMap Community[1] |
Аўтар | Стыў Коўст |
Пачатак працы | 1 ліпеня 2004 году |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | Абавязковая для ўкладальнікаў |
Актуальны стан | Працуе |
Рэйтынг Alexa | 6938[2] |
openstreetmap.org |
Мапы ствараюцца на аснове зьвестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фатаздымкаў ці з уласнага досьведу. Як растравыя, гэтак і вэктарныя мапы OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.[3]
OpenStreetMap натхнілі сайты кшталту Вікіпэдыі: кожны можа рэдагаваць зьвесткі, падтрымліваецца поўная гісторыя рэдагаваньняў. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх мапы пры дапамозе розных прыстасаваньняў.[4]
Гісторыя
рэдагавацьПраект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 году. У красавіку 2006 была створаная фундацыя, якая па сёньняшні дзень падтрымлівае стварэньне і распаўсюд вольных мапаў. У сьнежні 2006 году Yahoo! пацьвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя мапы Yahoo! у якасьці падложкі падчас стварэньня мапаў OSM.[5]
У студзені 2008 году карыстальнікам была нададзеная магчымасьць загружаць мапы ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж году заснавальнікі абвясьцілі пра атрыманьне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[6]
Карыстальнікі
рэдагавацьПаводле зьвестак на жнівень 2008 году, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 году зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[7]
Ня ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. На самой справе, большасьць зьвестак уносіцца меншасьцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 году ўдзельнікаў, прыкладна 10% рабілі ўнёсак кожны месяц.[8]
Стварэньне мапаў
рэдагавацьГісторыя
рэдагавацьНа пачатку праекту, першыя ўдзельнікі езьдзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя зьвесткі патраплялі ў базу зьвестак OpenStreetMap. Потым, калі зьявілісь першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Гэтаксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і гэтак далей.
Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя зьвесткі прыдатнымі да канвэртацыі і імпарту ў базу зьвестак праекту.
Камэрцыйныя мапы
рэдагавацьНекаторыя кампаніі дазволілі выкарыстаньне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрляндаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.
У сьнежні 2006 году Yahoo! пацьвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстаньне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэньня мапаў OSM, у якасьці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вэктарныя мапы як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах вольных свабодных ліцэнзіяў.[5]
Структура зьвестак
рэдагавацьOpenStreetMap па сутнасьці — база зьвестак, якая зьмяшчае некалькі тыпаў запісаў:
- Вузлы (анг. nodes) — пункты з дакладным геаграфічным месцазнаходжаньнем.
- Шляхі (анг. ways) — сьпісы пунктаў, якія ствараюць ламаную ці шматкутнікі.
- Адносіны (анг. relations) — групы пунктаў, шляхоў і іншых зносін, якім надаюцца розныя ўласьцівасьці.
- Цэтлікі (анг. tags) — пары імя=значэньне, якія надаюцца вузлам, шляхам ці адносінам.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ FAQ — OpenStreetMap
- ^ Alexa Internet (анг.) — 1996.
- ^ RWeait (12 September 2012) OpenStreetMap data license is ODbL v1.0. OSM Foundation. Праверана 5 November 2012 г.
- ^ Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.)
- ^ а б Yahoo! aerial imagery in OSM (анг.)
- ^ We’re funded!, CloudMade Blog (анг.)
- ^ Stats OpenStreetMap Wiki (анг.)
- ^ We’re on a road to everywhere(недаступная спасылка), OpenGeoData Blog (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьOpenStreetMap — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Галоўная старонка OpenStreetMap
- Мапа OpenStreetMap Беларусі зь беларускімі пазнакамі
Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |