Вольныя матэрыялы

(Перанакіравана з «Вольны зьмест»)

Во́льныя матэрыя́лы — тэксты, выявы, музыка, праграмнае забесьпячэньне, працы, ліцэнзія якіх дазваляе выкарыстоўваць іх зьмест для любых мэтаў (уключна з камэрцыйнымі): капіяваць, зьмяняць і распаўсюджваць зьмененыя вэрсіі.

Усе творы, якія перайшлі ў грамадзкі набытак, зьяўляюцца вольнымі матэрыяламі. Распаўсюд вольных матэрыялаў, якія не зьяўляюцца грамадзкім набыткам, ажыцьцяўляецца на падставе адмысловых ліцэнзійных дамоваў.

Ліцэнзіі

рэдагаваць

Як і ліцэнзіі на вольнае праграмнае забесьпячэньне, ліцэнзіі на вольны зьмест могуць быць як «copyleft», так і ня copyleft. Ліцэнзіі на праграмнае забесьпячэньне часта падыходзяць да працаў іншых відаў.

Прыкладамі ліцэнзіяў «copyleft» зьяўляюцца Design Science License (DSL) и GNU Free Documentation License (GFDL).

FreeBSD Documentation License — прыклад ліцэніі, якая не падпадае пад статус copyleft.

Вольнымі матэрыяламі таксама зьяўляюцца публікацыі пад пэўнымі ліцэнзіямі Creative Commons, якія не абмяжоўваюць вольнае выкарыстаньне і мадыфікацыю.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць