Nemiroff («Нэмі́раў») — украінські брэнд гарэлкі і адзін з найбольшых у сьвеце вытворцаў алкаголю. Прадукцыя прадаецца больш, чым ў 80 краінах сьвету. Кампанія ўваходзіць да тройкі сусьветных лідараў, якіягу пастаўаюць гарэлку ў крамы бязмытнага гандлю (Duty Free).[1] Брэнд займае 40% экспартаваных з Украіны гарэлкавых напояў.[2] Кампанія ёсьць экспартэрам №1 усіх гарэлачных напояў з Украіны і ўваходзіць у 100 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Украіны.[3]

Nemiroff
Тып брэнд і арганізацыя
Заснаваная 1872
Краіна Украіна
Разьмяшчэньне

У 2021 годзе вытворчасьць алкаголю брэнду ўзрасла на 12%.

Суполаўласьнік: Якаў Фінкэльштэйн, Бэлла Фінкэльштэйн і Анатоль Кіпыш. Галоўны выканаўчы дырэктар — Юрый Сарочынскі.

Зь лістападу 2018 году брэнд ёсьць афіцыйным спонсарам UFC.

Вытворчасьць і разьліў адбываецца на заводзе ў Нэміраве, Вінніцкая вобласьць.[4]

Гісторыя

рэдагаваць

Кампанія бярэ сваю назву ад «нэміраўскай гарэлкі», першая пісьмовая ўзгадка пра якую датуецца 1752 годам.[5]

1872 году граф Рыгорый Страганаў адкрыў у Нэміраве гуральню пасля рэканструкцыі, а ягоная дачка княгіня Марыя шчарбатава працягнула справу. Яна найняла чэскага архітэктара Іржі Сцібрала (Jiří Stibral), за праектамі якога было створана шмат збудаваньняў у горадзе, ў тым ліку і новая гуральня. Пад кіраўніцтвам Марыі Шчарбатавай гуральня дасягнула рэкордных аб’ёмаў вытворчасьці на той час — больш, чым 5 тисячаў паўлітровых бутэлек на содні. Гуральня ў Нэміраве першая пачала рабіць сьпірт зь зерня, замест бульбянай сыравіны. Прадукцыя актыўна экспартавалася за мяжу.

1920 году вытворчасьць было нацыяналізавана бальшавікамі.

1992 году ў Нэміраве аднавілася вытворчасьць гарэлкі і была зарэгістраваная гандлёвая марка Nemiroff.[6] У 1994 пачаўся экспарт прадукцыі.

1997 году ўсталяваныя нямецкія вырабнічыя лінії Krones. Вырабнічая моц дасягнула 50 тисячаў бутэлек на месяць.[7]

1998 году Nemiroff выпусьціў гарэлку «Nemiroff Украінская мядовая зь перцам», якая стала папулярнай ва Украіне і сьвеце. Яе пачалі выкарыстоўваць як сымбалічны сувэнір з Украіны.[8]

З 2000 году брэнд пачаў спансаваньне матчаў сусьветнага прафесійнага боксу.[9]

2002 году брэнд уключаны да Сусьветнага клюбу мільіянэраў, чые продажы ўзрасталі да мільёну кейсаў (9-літровых скрынак).[10] Гэтага ж  году кампанія пачала выкарыстоўваць лязэрную абарону прадукцыі для змаганьня з падробкамі.

2005 году кампанія стала членам Міжнараднай асацыяцыі бармэнаў (IBA) і прэзентавала новую гарэлку «Украінская бярозавая асаблівая». Таго ж году Nemiroff стаў спонсарам Эўрабачаньня.[11]

2009 году кампанія пачала праект «Зялёная плянэта» з ўвядзеньня электроннага руху дакумэнтаў і эканоміі рэсурсаў, што дазволіла эканоміць 7 тонн паперы штогод.[12]

2016 году праведзена мадэрнізацыю вытворчасьці адпаведна да сэртыфікатаў ISO 9001, ISO 22000,  ISO 14024.

У 2020 годзе Nemiroff пачаў супрацоўнічаць з Proximо Group і пачаў імпартаваць ва ўкраіну прадукцыю Jose Cuervo, Bushmills, Kraken і Sexton.[13]

2020 году Кока-кола стала дыстрыб’ютарам гарэлкі Nemiroff у Польшчы,[14] Італіі,[15] Аўстрыі[16] і Арменіі;[17] з 2021 году — у Латвіі, Летуве, Эстоніі,[18] Чэхіі, Славакіі[19] і Малдове.[20]

2020 году Nemiroff набыла Няміраўскі сьпіртзавод у ФДМУ.[21][22] 9 сакавіка 2021 году кампанія скончыла юрыдычны этап прыватызацыі, атрымаўшы ліцэнзію на вытворчасьць сьпірту ад Дзяржаўнай падатковай службы Ўкраіны.[23]

У 2021 годзе Nemiroff выйшаў на рынак Вялікабрытаніі, афіцыйным дыстрыб’ютарам ягонай прадукцыі стала кампанія Oak & Still. Nemiroff супрацоўнічала з Bloodstock, найбольшым адкрытым незалежныым фэстывалем хэві-мэталу у Вялікабрытаніі, каб адсьвяткаваць распаўсюд брэнду ва ўсёй краіне.[24] У 2021 годзе Nemiroff стаў афіцыйным партнёрам кампанії Spacebit у месячнай місії 2022 году. Місія была разробленая ў партнёрстве з United Launch Alliance і Astrobotic Technology.[25]

1 сакавіка 2022 году ў кампанії заявілі, што адклікалі ліцэнзію на вытворчасьць гарэлкі ў Расеі і Беларусі праз поўнамасштабнае ўварваньне РФ да Украіны.[26][27]

З красавіка 2022 году Nemiroff пачала пастаўляць прадукцыю на Багамскія астравы. Дыстрыб’ютарам стала кампанія Carribean Wines and Spirits.[28]

У чэрвені 2022 году Nemiroff стаў партнёрам брытанскіх бараў Gloucester Rugby.[29]

У верасьні 2022 году кампанія падпісала угоду пра дыстрыб’ютарства зь імпарцёрам алкагольных напояў Disaronno International.[30]

Прадукцыя

рэдагаваць
 
LEX by Nemiroff

Выбарка Nemiroff уключае больш, чым 60 відаў клясычнай і смакавай прадукцыї ў розных цэнавых катэгорыях, сярод якіх найбольш папулярныя «Украінская мядовая зь перцам» і «LEX».

У 2018 годзе кампанія абнавіла дызайн прэміюм-выбаркі продуктаў Nemiroff De Luxe i De Luxe Honey & Pepper.

У 2019 годзе компанія запусьціла смакоюавую выбарку Nemiroff The Inked Collection.[31]

У 2022 годзе былі запушчаныя лімітаваныя выбаркі Nemiroff Асаблівая і Nemiroff Premium De Luxe. 100% прыбытку ад іх продажу накіроўваецца на лячэньне та рэабілітацыю вайскоўцаў і цывільных украінцаў, якія пастраждалі праз поўнамасштабнае ўварваньне рф.[32]

У верасьні 2023 году Nemiroff запусьціў «LEX by Nemiroff», ультрапреміяльную гарэлку, вырабленую з пшаніцы з рэгіёну Падолле і адфільтраваную праз 13 этапаў, уключаючы срэбра, плятыну і бурштын.[33]

У верасьні 2024 году Nemiroff абвясьціў аб перазапуску сваёй гарэлкі De Luxe RESERVE на выставе TFWA World Exhibition у Канах. Гэтая прэміяльная гарэлка праходзіць 11-этапную фільтрацыю і ўключае кантакт з дубовай драўнінай.[34]

Партнэрство

рэдагаваць

Зь лістападу 2018 году кампанія ёсьць афіцыйным спонсаром UFC.[35]

У 2021 годзе Nemiroff прадставіў лімітаваную выбарку «MOON EDITION», прысвячаную космасу. Обмежаваная сэрыя гарэлкі стваралася з дадатковым 12-м этапам фільтрацыі, даданым у гонар 12 піянэраў, якія былі на Месяцы.[36]

У лістападзе 2024 году Nemiroff стаў афіцыйным партнэрам Aston Villa Football Club з Ангельскай Прэм’ер-Лігі.[37]

У гэты ж час брэнд абвясьціў аб шматгадовым партнэрстве з West Ham United Football Club, стаўшы афіцыйным партнэрам клуба па гарэлцы.[38]

Таксама Nemiroff падпісаў шматгадовае партнэрства з Everton Football Club.[39]

28 лістапада Fulham Football Club абвясьціў Nemiroff сваім першым афіцыйным партнэрам па гарэлцы.[40]

Грамадзкая дзейнасьць

рэдагаваць

Компанія разрабляе праекты ў сферы спорту[41] і культуры,[42] фінансуе музычныя і кінафэстывалі.[43]

2005 году Nemiroff стаў спонсарам Эўрабачаньня.[44] 2006 году фінансаваў кубак Эзропы з ралі Nemiroff Yalta Rally.[45]

2009 году кампанія стварыла праект «Зялёная плянэта» наконт увядзеньня электроннага руху дакумжнтаў і эканоміі рэсурсаў, што дазволіла зэканоміць 7 тонн паперы на год, гэтага ж году брэнд стаў спонсарам ўкраінскага павільёну на 53-й Венэцыянскай біенале.[46]

Агулам цягам 2010—2011 гадоў на фінансаваньне соцыяльных проектаў кампанія патраціла 19 млн грн.[47]

У 2014 годзе кампанія ўвяла сартаваньне і адпраўку сьмецьця на другасную пераробку.[48]

Увосень 2022 году Nemiroff перадаў да мэдычных установаў Вінніцкай вобласьці абсталяваньне і лекі для рэабілітацыі. Усяго плянуецца перадача дапамогі  на суму 10 млн грн.[49]

Узнагороды і вызнаньне

рэдагаваць
  • 2006 — Nemiroff вызнана гарэлкавым бржндам № 2 у сьвеце, адпаведна да рэйтынгаў Vodka-Top 20 Brands Worldwide і IWSR Drinks Record.[50]
  • 2010 — брэнд Nemiroff з адзнакаю ў $404 млн посаў першае месца сярод ТОП-100 украінскіх брэндаў.[51]
  • 2019 — компанія посіла третє місце в світі за обсягом продажів в Duty Free & Travel Retail згідно з рейтингом видання IWSR «TOP 100 Spirits Brands in Travel Retail».[52]
  • 2019 — Nemiroff адзначана як найлепшая украінская  гарэлка ў рэйтингу «Фаварыты Посьпеху — 2019».
  • 2020 — Nemiroff увайшоў у рэйтынг ТОП-25 украінскіх брэндаў.[53]
  • 2020 — кампанія атрымала ўзнагпроду «Distillery of the Year» на міжнародным дэгустацыйным конкурсе Berlin International Spirits Competition.[54]
  • 2020 — Nemiroff атрымаў 7 мэдалёў на London Spirits Competition.[55]
  • 2020 — выбарка Nemiroff The Inked Collection атрымала 3 ўзнагароды на Ultimate Spirits Challenge.[56]
  • 2020 — Nemiroff The Inked Collection атрымала 3 залатыя мждалі за вызначны дызайн на міжнародным конкурсе The Design & Packaging Masters у Лондане.[57]
  • 2021 — Nemiroff атрымаў статут «Vodka Brand Champion» за вжрсією The Spirits Business.[58]
  • 2021 — Nemiroff вызнана найбольш хуткаўзрастаючым міжнародным брэндам моцных напояў адпаведна дарэзультатаў штогадовай справаздачы IWSR.[59]
  • 2021 — Nemiroff The Inked Collection Burning Pear вызнана найлепшай гарэлкай у сьвеце на конкурсе The Spirits Masters. Яна атрымала мэдаль «Майстар смаку».[60]
  • 2021 — Nemiroff увайшоў у рэйтынг ТОП-50 найбольшых платнікоў падаткаў выданьня Рэйтынг.[61]
  • 2024 — Nemiroff быў названы Vodka Brand Champion 2024 на конкурсе The Spirits Masters.[62]
  1. ^ Nemiroff вошел в тройку лидеров среди мировых водочных брендов в канале беспошлинной торговли Праверана 2020-03-10 г.
  2. ^ ТОП-100 платників податків за півроку 2019 (рас.) Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 12 квітня 2020 г.
  3. ^ Blog Details Праверана 2022-12-26 г.
  4. ^ Архівована копія Праверана 10 березня 2020 г. Архіўная копія ад 3 лютого 2020 г.
  5. ^ Nemiroff. Ім'я, що прославило країну Праверана 2020-03-10 г.
  6. ^ Українські власники виставили Nemiroff на продаж (укр.) Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 5 лютого 2010 г.
  7. ^ Nemiroff to direct vodka flows to Russia - Apr. 16, 2003 Праверана 2020-03-10 г.
  8. ^ Бренд столетия: как украинский бренд Nemiroff покорил мир и время (рас.) Праверана 2022-12-26 г.
  9. ^ Понятие, суть и направление спонсорства Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 4 квітня 2017 г.
  10. ^ Nemiroff Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 3 лютого 2020 г.
  11. ^ Луценко, Жванія та Турчинов займуться охороною Євробачення. Пінчук спонсор? (укр.) Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 19 липня 2021 г.
  12. ^ Нефінансовий звіт. Екосистема Nemiroff 2008-2011.. — Nemiroff, 2011.
  13. ^ Nemiroff оголошує про співпрацю з Proximо Group і стає імпортером брендів Jose Cuervo, Bushmills, Kraken і Sexton в Україні Праверана 2022-12-26 г.
  14. ^ Coca-Cola станет дистрибьютором водки Nemiroff в Польше Праверана 2020-03-10 г.
  15. ^ Nemiroff signs distribution deal with Coca-Cola (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  16. ^ Nemiroff reaches new contract with Coca-Cola HBC Austria Праверана 2022-12-26 г.
  17. ^ Nemiroff agrees distribution deal with Coca-Cola in Armenia (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  18. ^ Coca Cola — ексклюзивний дистрибʼютор горілки Nemiroff в Прибалтиці (укр.) Праверана 2022-12-26 г.
  19. ^ Nemiroff signs distribution in Czech Republic (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  20. ^ Nemiroff and Coca-Cola agree distribution in Moldova (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  21. ^ Nemiroff первой среди частных компаний получила лицензию на производство спирта — Forbes.ua (рас.) Праверана 2022-01-28 г. Архіўная копія ад 28 січня 2022 г.
  22. ^ В Украине продали первый спиртзавод. Кто купил и за сколько (рас.) Праверана 2022-01-28 г. Архіўная копія ад 28 січня 2022 г.
  23. ^ Nemiroff отримав ліцензію на виготовлення спирту (укр.) Праверана 2022-12-26 г.
  24. ^ Nemiroff marks UK expansion with Bloodstock festival (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  25. ^ Nemiroff to take part in 2022 moon mission (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  26. ^ Nemiroff скасував ліцензію на виробництво своєї продукції в Росії (укр.) Праверана 2022-08-08 г.
  27. ^ Nemiroff відкликав ліцензію на виробництво алкоголю в Росії - гендиректор (укр.) Праверана 2022-08-08 г.
  28. ^ Nemiroff heads to The Bahamas (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  29. ^ Nemiroff teams up with Gloucester Rugby (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  30. ^ Nemiroff signs deal with Disaronno (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  31. ^ Nemiroff adds Inked Collection to flavoured vodka line-up (анг.) Праверана 2022-01-28 г. Архіўная копія ад 28 січня 2022 г.
  32. ^ Nemiroff debuts limited edition vodka (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  33. ^ Lex by Nemiroff 'pushes boundaries' of vodka (анг.)
  34. ^ Nemiroff to unveil De Luxe RESERVE at TFWA in Cannes (анг.)
  35. ^ UFC Names Nemiroff First-Ever Official Vodka Partner | UFC ® — News Праверана 2022-12-26 г.
  36. ^ Nemiroff Moon Edition celebrates space (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  37. ^ Aston Villa announces Ukrainian brand Nemiroff as the club’s Official Vodka Partner
  38. ^ West Ham United teams up with award-winning vodka brand Nemiroff | West Ham United F.C. (анг.)
  39. ^ Everton Toasts New Partnership With Ukrainian Vodka Brand Nemiroff
  40. ^ Fulham partners with Nemiroff
  41. ^ Фонд Братів Кличків та компанія Nemiroff відкрили новий боксерський зал у Жмеринці (укр.) Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 15 червня 2021 г.
  42. ^ Переможці Конкурсу 2009 Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 16 травня 2021 г.
  43. ^ УКФ та міжнародний бренд Nemiroff представлять українське кіно на Каннському кінофестивалі .: Ресурсний центр ГУРТ Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 12 червня 2021 г.
  44. ^ Луценко, Жванія та Турчинов займуться охороною Євробачення. Пінчук спонсор? (укр.) Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 19 липня 2021 г.
  45. ^ Украинский кинофонд (UCF) и международный бренд Nemiroff представят украинское кино в Берлине (pr) // (country.ua.news.news) : Рассылка : Subscribe.Ru (рас.) Праверана 2020-03-10 г.
  46. ^ На Венеціанській бієнале відкрився Український павільйон (укр.) Праверана 2020-03-10 г.(недаступная спасылка)
  47. ^ Виробник алкоголю Nemiroff протягом двох років спрямував на соцпроекти 19 млн грн (укр.) Праверана 2022-12-26 г.
  48. ^ Міжнародний день ресайклингу. Як українські компанії допомагають екології (укр.) Праверана 2022-12-26 г.
  49. ^ Вдячні українським Героям: Nemiroff передав першу частину допомоги на реабілітацію (укр.) Праверана 2022-12-26 г.
  50. ^ Украинская водка заняла второе место в международном рейтинге «20 ведущих водочных брендов мира» (рас.) Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 18 березня 2020 г.
  51. ^ Названы ТОП-100 украинских брендов (рас.) Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 19 липня 2021 г.
  52. ^ Nemiroff shakes up vodka category in TR (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  53. ^ ТОП-25 украинских брендов (рас.) Праверана 2020-03-10 г. Архіўная копія ад 18 березня 2020 г.
  54. ^ 2020 Winners (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  55. ^ Гордий бути українським: як наш бренд, сміливо та зі смаком, підкорив світ (укр.) Праверана 2022-12-26 г.
  56. ^ Гордий бути українським: як наш бренд, сміливо та зі смаком, підкорив світ (укр.) Праверана 2022-12-26 г.
  57. ^ Дизайн The Inked Collection від Nemiroff вразив журі в Лондоні: результат – 3 золоті медалі (укр.) Праверана 2022-12-26 г.
  58. ^ Vodka Brand Champion 2021: Nemiroff (анг.) Праверана 2022-01-28 г. Архіўная копія ад 28 січня 2022 г.
  59. ^ National brands dominate The IWSR Top-100 spirits brand rankings (анг.) Праверана 2022-01-28 г. Архіўная копія ад 28 січня 2022 г.
  60. ^ The Spirits Masters Announces The World’s Best Vodkas (анг.) Праверана 2022-12-26 г.
  61. ^ ТОП-200 найбільших компаній України за сумою сплати податкових платежів за 2020 рік (укр.) Праверана 2022-12-26 г.
  62. ^ Brand Champions 2024 (анг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць