Палёўка звычайная
Палёўка звычайная (Microtus arvalis) — від сысуноў сямейства хамяковых (Cricetidae).
Палёўка звычайная | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Хамяковыя (Cricetidae) |
Род | Палёўка (Microtus) |
Від | Палёўка звычайная |
Бінамінальная намэнклятура | |
Microtus arvalis (Pallas, 1778) | |
Арэал | |
Арэал | |
Вонкавы выгляд
рэдагавацьДаўжыня цела 90–120 мм, даўжыня хваста 25–38 мм, даўжыня вушэй 9–12 мм, вага 18–40(51) г. Верх жаўтавата-шэры, больш карычневы на захадзе арэала і больш шэры на ўсходзе. Ніз бялёсы і часам з іржава-жоўтым адценьнем.
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Гішпаніі да Манголіі; на вышынях ад 0 да 3000 м.
Лад жыцьця
рэдагавацьСустракаецца ў розных месцах пражываньня, уключаючы вільготныя лугі, пашы, лесастэпы, вільготныя лясы і часам сельскагаспадарчыя тэрыторыі, радзей у лесапасадках. Сілкуецца ў асноўным зялёнымі часткамі травяністых расьлін. Яны, як правіла, дзённыя, не ўпадаюць у спячку, жывуць групамі.
Натуральная працягласьць жыцьця складае каля 2–3 гадоў, але большасьць жывёл не дажываюць да 3 месяцаў з-за іх натуральных ворагаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Yigit, N., Hutterer, R., Krytufek, B. & Amori, G. 2016. Microtus arvalis. The IUCN (анг.)
- Noble, S. 2017. Microtus arvalis. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |