Мыш-малютка

(Перанакіравана з «Micromys minutus»)

Мыш-малютка (Micromys minutus) — від сысуноў сямейства мышы Muridae.

Мыш-малютка
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаМышы (Muridae)
РодMicromys
ВідМыш-малютка
Бінамінальная намэнклятура
Micromys minutus
(Pallas, 1771)
Арэал
Арэал

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела 55–75 мм, даўжыня хваста 50–75 мм, даўжыня вушэй 15–20 мм, маса 5–7 г. Поўсьць мяккая і густая. Верх чырванавата-карычневы, месцамі таксама цёмна-карычневы. Ніз рэзка аддзелены ад сьпіны і белы. Хвост двухколерны і чапляльны. Вочы і вушы вялікія. Тупы нос акружан вібрысамі. Ступні даволі шырокія. Гэтая мыш можа ўхапіцца за сьцябло кожнай задняй ступнёй і хвастом, пакідаючы пярэднія лапы свабоднымі для збору ежы.

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Гіспаніі да Японіі; на вышынях ад 0 да 1700 м.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Насяляе шырокі спэктр асяроддзяў пражываньня, уключаючы альпійскія лугі, палі з высокай травой, бамбукавыя насаджэньні, балоты, паляны, ўскраіны вільготных лясоў. Ён таксама прыстасаваўся да розных антрапагенных асяроддзяў пражываньня, уключаючы сады і ворныя землі, дрэнажныя канавы і збожжавыя або рысавыя палі. Сілкуецца насеньнем, зялёнай расьліннасьцю, вусякамі, птушынымі яйкамі.

Micromys minutus ў меру таварыскія. Яны жывуць невялікімі хатнімі ўчасткамі, якія перакрываюцца. Калі ў няволі самцоў зьмясьціць разам, яны будуць жорстка біцца. Зімой у зернясховішчах могуць мірна жыць разам да 5000 жывёл, але чым бліжэй шлюбны пэрыяд, тым больш агрэсіўна жывёлы рэагуюць адзін на аднаго. Гэтая мыш не ўпадае ў сьпячку. Micromys minutus актыўны ў парывах часу на працягу дня і ночы, з трохгадзінным рытмам чаргаваньня сну і ежы на працягу кожных 24 гадзін у содкі. Каб вырошчваць маладняк, яны будуюць шарападобныя гнёзды паміж сьцебламі, дыяметрам ад 60 да 130 міліметраў. На будаўніцтва гнязда патрабуецца ад двух да васьмі дзён. Па-за шлюбным пэрыядам яны таксама часам будуюць гнёзды, але яны больш тонкія і горш падбітыя. У халодныя месяцы яны часам будуюць гнёзды на зямлі або ў грунтавых ямах, часам у будынках.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць