Lotus Domino Server
Lotus Domino Server — апраграмаваньне кампаніі IBM, сэрвэрная частка праграмнага прадукту IBM Notes.
Lotus Domino Server | |
Распрацоўка | IBM |
---|---|
Апошняя вэрсія | 9.0.2 |
Напісаны на | C++, Java |
АС | Linux, AIX, Windows, Solaris |
Тып | Сэрвэрнае праграмнае забесьпячэньне |
Ліцэнзія | прапрыетарная |
Афіцыйная старонка | www-01.ibm.com/software/lotus/ |
Функцыі
рэдагавацьСэрвэр праграмаў сыстэмы Lotus Notes уяўляе шэраг сэрвісаў: СКБД, сэрвэр каталёгаў, паштовы сэрвэр, web-сэрвэр, collaboration і можа выкарыстоўвацца для стварэньня карпаратыўных сыстэмаў электроннага дакумэнтазвароту, калектыўнай працы й іншых праграмных модуляў. Domino Server мае ў сваім складзе наступныя модулі: паштовы сэрвэр, http-сэрвэр, сэрвэр базы зьвестак. Апошняя вэрсія сэрвэру — Domino 9.0 Social Edition — уключае ў сябе прынцыпова новыя магчымасьці.
Функцыянал IBM Notes and Domino 9.0 Social Edition:
рэдагаваць- непасрэдны доступ з паштовага кліенту да бізнэс-праграмаў, сацыяльных сетак, электроннай пошты, календару;
- праца ў любым месцы з дапамогай абраных партатыўных прыладаў. Існуе магчымасьць нават працаваць з электроннай поштай і праграмамі без падключэньня да сэрвэру;
- падключэньне да сваёй сеткі для выкарыстаньня калектыўных ведаў і хуткага пошуку неабходных людзей і інфармацыі;
- сацыяльныя інструмэнты інтэграваныя ў працоўныя інтэрфэйсы, у тым ліку візытоўкі, інфармацыя аб прысутнасьці, імгненныя паведамленьні, web-канфэрэнцыі.
Гісторыя
рэдагавацьПершапачаткова новы рэліз плятформы Lotus/Domino плянаваўся пад нумарам вэрсіі 8.5.4, але вялікая колькасьць тэхналягічных навінак прымусіла вытворцаў новай вэрсіі прысвоіць нумар 9.0. Асноўнай акалічнасьцю новай вэрсіі зьяўляецца тое, што яна сацыяльна накіраваная. У плятформе Notes 9.0 IBM імкнулася ўтварыць асяродак сацыяльных сетак, уключае вонкавыя праграмныя модулі[1].
Прадукты вонкавых вытворцаў
рэдагавацьКомплексная бясьпека
рэдагаваць- Антывірус Trend Micro ScanMail для Lotus Domino
- Антывірус BCC_MailProtect для IBM Lotus Domino
- Антывірус Касьперскага для IBM Lotus Domino[2]
- Антывірус Dr. Web для IBM Lotus Domino
- SpamSentinel ад MayFlower software[3]
- Спам-фільтр у складзе антывіруса BCC_MailProtect для IBM Lotus Domino
- Спам-фільтр у складзе антывіруса Dr. Web для IBM Lotus Domino
- Спам-фільтр iTs-ASpam[4]
- LotusAntispam — эфэктыўная барацьба са спамам[5]
- Спам-фільтр BlackList-DNS ад yandex
Кіраваньне інфраструктурай
рэдагаваць- Teamstudio Unplugged — інтэграцыя з мабільнымі прыладамі
- BCC_AdminTool — кіраваньне карыстальнікамі Lotus Domino
- BCC_ClientGenie — сродак для кіраваньня наладкамі Lotus Notes
Вывад праграмных модуляў у Вэб
рэдагаваць- XPages Dynamic — хуткі вывад праграмных модуляў у Вэб без праграмаваньня[6]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=4608235
- ^ https://web.archive.org/web/20141002023516/http://www.kaspersky.ru/business-security/lotus-notes-domino-antivirus
- ^ http://www.maysoft.com/
- ^ https://web.archive.org/web/20131004223605/http://its.dn.ua/web/its3.nsf/0/iTs-ASpam
- ^ http://lotusdom.com/products_lotusantispam.html
- ^ https://web.archive.org/web/20220425092924/http://xpagesdynamic.com/