Lotus Sametime — праграмны комплекс для абмену імгненнымі паведамленьнямі (Instant Messenger), распрацаваны кампаніяй IBM Lotus Software.

Lotus Sametime
Распрацоўка IBM
Апошняя вэрсія 9.0.0
Напісаны на C++, Java
АС Linux, AIX, Windows, Solaris
Тып Instant messaging, Вэб канфэрэнцыя
Ліцэнзія прапрыетарная
Афіцыйная старонка www.ibm.com/sametime/

Праграмнае забесьпячэньне дазваляе мець зносіны зь іншымі карыстальнікамі карпаратыўнага сеціва ў рэальным часе. З вэрсіі 7.5 зьявілася магчымасьць гукавай сувязі з суразмоўцам і магчымасьць ствараць відэаканфэрэнцыі. Акрамя гэтага Sametime паведамляе карыстальнікам, калі іншыя калегі ў цяперашні час он-лайн у сеціве. Асноўныя кірункі выкарыстоўваньня праграмнага прадукту Sametime уключаюць у сябе: рэалізацыю сумесных праектаў каманды ў межах кампаніі, групавыя канфэрэнцыі й агульную камунікацыю.

IBM Sametime падтрымлівае сацыяльныя сродкі сувязі з наступнымі магчымасьцямі:

  • карпаратыўны абмен імгненнымі паведамленьнямі, індыкатары прысутнасьці й сумесная праца ў супольнасьці дазваляюць імгненна зьвязвацца з адмыслоўцамі, якія разьмясьцілі інфармацыю ў асяродзьдзі сацыяльнага бізнэсу;
  • электронныя канфэрэнцыі забясьпечваюць абмен аўдыё- й відэаматэрыялаў высокай якасьці, супольнае выкарыстоўваньне дакумэнтаў, праграм і экранаў;
  • падтрымка мабільных прыладаў дазваляе карыстальніку быць на сувязі па-за офісам кампаніі[1].
Вэрсія Дата Інфармацыя
8.0 2007-11-19
8.5 2009-12-22
8.5.1 2010-08-04
8.5.2 2011-05-18
9.0 2013-09-20

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць