Loituma
Loituma — фінскі квартэт, які спалучае ў сваёй творчасьці фінскія вакальныя традыцыі з вытанчанымі гукамі кантэле (фінскай арфы).
Гісторыя
рэдагавацьНараджэньне гурту Loituma адбылося восеньню 1989 году ў якасьці сэптэту за назовам Jäykkä Leipä («Чэрствы хлеб»), на аддзяленьні народнай музыкі акадэміі Сыбеліюса ў Хэльсынкі. Першапачатковы склад уключаў Санну Куркі-Суонё (Sanna Kurki-Suonio) і Тэллу Паўласто (Tellu Paulasto), якія пазьней зьехалі ў Швэцыю, дзе далучыліся да гурту Hedningarna. Аніта Ляхтола зараз таксама прымае ўдзел ў гэтым гурце. Пасьля выхаду першага альбому прадусар прапанаваў перайменаваць гурт так, каб у яго назове было ня больш за тры склады і не выкарыстоўваліся дыякрытычныя знакі. Гурту вырашылі даць назву Loituma, по назьве возера ва ўсходняй частцы Фінляндыі, каля якога знаходзіцца лецішча бацькоў Хані-Мары Турунэн. На сёньняшні дзень квартэт ня грае, але яго ўдзельнікі працягваюць сваю музычную кар’еру паасобку.
Стыль
рэдагавацьLoituma выконвае музыку народаў Фінляндыі: фінаў, карэлаў, саамаў. Многія тэксты ўзятыя з карэла-фінскага эпасу «Калевала» і са збору фінскай народнай паэзіі «Кантэлетар». Таксама выкарыстоўваецца і больш позьняя народная творчасьць. Для выкананьня песень шырока ўжываецца шматгалосьсе.
Дасягненьні
рэдагавацьУ 1997 годзе гурт Loituma быў абраны гуртам году на Каўстыненскім фэсьце народнай музыкі.
Удзельнікі
рэдагаваць- Сары Каўранэн (Sari Kauranen) — кантэле, сьпеў
- Аніта Ляхтола (Anita Lehtola-Tollin) — сьпеў, 5-струннае кантэле
- Ціма Вянянэн (Timo Väänänen) — кантэле, сьпеў
- Хані-Мары Турунэн (Hanni-Mari Autere) — сьпеў, скрыпка, 5-струннае кантэле, альт-рэкордэр, кантрабас, ляпляндзкія бубны
Дыскаграфія
рэдагаваць- Loituma (1995)
- Things of Beauty (1998)
- In The Moonlight (1999)