Jullands-Posten
дацкая газэта
«Morgenavisen Jyllands-Posten» — штодзённая дацкая газэта-таблоід, заснаваная 2 кастрычніка 1871 году. Штаб-кватэра знаходзіцца ў горадзе Оргус. Штотыднёвы наклад — каля 120 000 асобнікаў[2], што робіць яе адным з найбольш прадаваных папяровых выданьняў Даніі.
Jullands-Posten | |
Тып | штодзённая газэта |
---|---|
Фармат | А2 |
Уладальнік | Jyllands-Postens Fond |
Выдавец | JP/Politikens Hus A/S |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Jørn Mikkelsen |
Заснаваная | 2 кастрычніка 1871 |
Палітыка | лібэральна-кансэрватыўная (кансэрваўтыўная да 1938[1]) |
Мова | дацкая |
Штаб-кватэра | раён Viby J, Оргус |
Наклад | ~120 000[2] |
ISSN | 0109-1182 |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | jp.dk |
Jullands-Posten у Вікісховішчы |
Уладальнік газэты «Jyllands-Postens Fond» вызначае яе як незалежна лібэральную (права-цэнтрычную) газэту[3]. Афіцыйна падтрымлівалася Народнай кансэрватыўнай партыяй Даніі да 1938 году[1].
«Jyllands-Posten» стала аб'ектам буйнога скандалу датычна апублікаваных 30 верасьня 2005 году карыкатураў ісламскага прарока Мухамада.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Jyllands-Posten JP historie 1918 - 1939
- ^ а б Publication figures for Jyllands-Posten, Dansk Oplagskontrol (па-дацку~), 2010-04-25
- ^ About Jyllands-Posten