JQuery

бібліятэка Javascript

jQuery — крос-плятформавая JavaScript-бібліятэка, прызначаная для спрашчэньня сцэнараў на баку кліента з HTML[1]. Ён быў выпушчаны ў студзені 2006 году ў Нью-Ёрку на канфэрэнцыі Баркэмп Джонам Рэсыгам. У цяперашні час паляпшаецца камандай распрацоўнікаў на чале з Дэйвам Мэтвінам. Выкарыстоўваецца больш чым на 80% ад 10 тысячы самых наведвальных сайтаў[2]. jQuery зьяўляецца найпапулярнай бібліятэкай JavaScript, якія выкарыстоўваюцца сёньня[3][4].

jQuery ёсьць свабодным праграмовым забесьпячэньнем з адкрытым зыходным кодам, пад ліцэнзіяй MIT License[5]. Сынтаксіс jQuery распрацаваны, каб зрабіць яго больш арыентаваным на дакумэнт, выбарку элемэнтаў DOM-мадэлі, стварэньня анімацыі, апрацоўкі падзеяў і распрацоўцы дастасункаў Ajax. jQuery таксама дае магчымасьці для распрацоўшчыкаў па стварэньні убудоваў у бібліятэку JavaScript. Гэта дазваляе распрацоўнікам ствараць абстракцыі для нізкаўзроўневага ўзаемадзеяньня й анімацыі, высакаякасных эфэктаў. Модульны падыход бібліятэкі jQuery дазваляе ствараць магутныя дынамічныя вэб-старонкі і вэб-дастасункі.

Мноства элемэнтаў паводле выбаркі элемэнтаў з DOM-мадэлі, абыход і маніпуляцыя з падтрымкай сэлектарнага рухавіка пад назвай «Sizzle», які выкарыстоўваецца ад вэрсіі 1.3, стварыў новы стыль праграмаваньня, ф’юзінг альгарытмы і DOM-структуры зьвестак, што паўплывала на архітэктуру іншых фрэймўоркаў JavaScript, як то YUI v3 і Dojo.

Microsoft і Nokia выкарыстоўваюць jQuery у сваім плятформах[6]. Microsoft уключыў бібліятэку у сваё асяродзьдзе распрацоўкі Visual Studio[7] для выкарыстаньня ў рамках сваіх фрэймўоркаў Microsoft ASP.NET AJAX і ASP.NET MVC, у той час як Nokia інтэгравала бібліятэку jQuery у плятформу распрацоўкі віджэтаў Web Run-Time[8]. jQuery таксама выкарыстоўваецца ў MediaWiki, пачынаючы з вэрсіі 1.16[9].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  JQueryсховішча мультымэдыйных матэрыялаў