Баркэ́мп (ад ангельскага BarCamp) — фармат канфэрэнцыі, якая ладзіцца ўсімі ейнымі ўдзельнікамі. У адрозьненьне ад традыцыйных канфэрэнцыяў, дзе за падрыхтоўку адказная арганізацыйная група, якая таксама й адбірае матэрыялы да выступаў, арганізацыйная група Баркэмпу складаецца з саміх удзельнікаў ды застаецца адкрытай: да яе можа далучыцца кожны, хто хацеў бы дапамагчы. Канфэрэнцыі ладзяцца ў фармаце выступаў, прэзэнтацыяў, трэнінґаў, абмеркаваньняў. Увесь матэрыял прапануецца самімі ўдзельнікамі й загадзя не ўхваляецца: калі прэзэнтацыя нецікавая, то слухачы заўжды могуць абраць іншую на свой густ зь сьпісу паралельных. Почасту галоўнымі тэмамі зьяўляюцца: новыя мэдыі, сацыяльныя сеткі, блоґі, Ўэб 2.0, стартапы, open source ды іншыя тэмы, зьнітаваныя зь Сецівам ды тэхналёгіямі.

Гісторыя зьявы

рэдагаваць

Назва «Баркэмп» пайшла ад мерапрыемства, якое ладзіў Тым О’Рэйлі для сваіх сяброў — Foobar. Першы Баркэмп адбыўся ў Пала Альпа, Каліфорнія, 19—21 жніўня 2005 году ў офісе кампаніі Socialtext. Ад канцэпцыі да імпрэзы, якую наведалі каля 200 чалавек, мінуў адзін тыдзень. Ад таго часу Баркэмпы адбыліся ў болей за 350 месцах па ўсім сьвеце.

Традыцыя падобнага кшталту канфэрэнцыяў у краінах былога Савецкага Саюзу была запачаткаваная ва Ўкраіне, дзе 13—14 кастрычніка 2007 году адбыўся першы Баркэмп у Кіеве.

Арганізацыя

рэдагаваць

Галоўнай асаблівасьцю Баркэмпаў ёсьць самаарганізацыя: нягледзячы на існаваньне ініцыятыўнай групы, якая падае ідэю й пачынае падрыхтоўку, большую частку працы бяруць на сябе менавіта ўдзельнікі. Пры гэтым людзям не абавязкова быць фізычна ў адным і тым самым месцы: каардынацыя дзеяньняў ажыцьцяўляецца праз вэб-бачыну, пабудаваную на рухавіку кшталту Wiki, альбо праз сацыяльныя сеткі. Праз гэты рэсурс абмяркоўваюцца ўсе бягучыя пытаньні што да арганізацыі мерапрыемства. Дапамагчы можа кожны, хто мае жаданьне й магчымасьць.

Колькасьць удзельнікаў абмяжоўваецца толькі памяшканьнем, дзе ладзіцца мерапрыемства. Рэгістравацца на ўдзел пажадана, хаця гэта й ня ёсьць абавязковай вымогай. Умовы правядзеньня розьняцца, але пры выбары месца галоўным крытэрам ёсьць наяўнасьць бяздротавага падлучэньня да Сеціва.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Баркэмпы ў Беларусі

рэдагаваць

Баркэмпы ва Ўкраіне

рэдагаваць

Баркэмпы ў Прыбалтыцы

рэдагаваць

Баркэмпы ў Сярэдняй Азіі

рэдагаваць