Interpolамэрыканскі інды-рок гурт, які сфармаваўся ў 1998 годзе ў Нью-Ёрку.

Interpol

Гурт Interpol
Гады 1998 — нашы дні
Краіна
Месца ўтварэньня Нью-Ёрк, ЗША
Жанр інды-рок
Выдавец Parlophone, Capitol Records
Удзельнікі Пол Бэнкс
Дэнiэл Кэсьлер
Карлас Дэнглер
Сэм Фагарына
interpolnyc.com

Гісторыя

рэдагаваць
 
Канцэрт Interpol у 2005 годзе

Гісторыя гурта пачалася са знаёмства будучага гітарыста гурта Дэнiэла Кэсьлера з бубначом Грэгам Друдзі. Крыху пазьней да іх далучыўся Карлас Дэнглер, зь якім Дэнiэл пазнаёміўся з Нью-Ёркскім унівэрсытэце. Па легендзе Дэнiэл заўважыў на Карласе арыгінальныя боты «мартэнс» бяз жоўтых стабнаваньняў і вырашыў, што ён носіць іх ня проста так, а добра знаецца ў музыцы. І, насамрэч, Карлас Дэнглер ужо меў музычны досьвед у розных нью-ёркскіх indie-гуртах. Такім чынам у 1998 годзе склаліся драбы гурту.

У хуткім часе пачаліся пошукі вакаліста, і Дэнiэл узгадаў пра старога прыяцеля Пола Бэнкса, зь якім пазнаёміўся шмат гадоў таму ў Парыжы. У гэты час Пол як раз жыў у Нью-Ёрку. Пачаліся шматлікія рэпэтыцыі, першыя выступы ў клюбах гораду, ў тым ліку ў культавых Mercury Lounge і The Bowery Ballroom. Але ў 2000 годзе Грэг Друдзі вырашае пакінуць гурт, патлумачыўшы сваё рашэньне творчымі рознагалосьсямі. Яго месца заняў яшчэ адзін стары знаёмы Дэніэла Сэм Фагарына. У такім складзе гурт запісаў свае першыя дэма «Fukd I.D. #3» і «Precipitate».

Interpol з самага пачатку граў нетыповую для Амэрыкі брытанскую музыку, таму і першы рэальны посьпех да іх прыйшоў па-за межамі сваёй краіны. Ужо ў красавіку 2001 году Interpol адыгралі некалькі канцэртаў у Глазга, Манчэстэры і Лёндане. Гурт адразу атрымаў падтрымку ад часопісу NME, які заўсёды падтрымлівае новыя музычныя імёны. У жніўні гурт выступіў на двух буйных францускіх фэстывалях La Route du Rock і Festival Off.

Turn On The Bright Lights (2002)

рэдагаваць

Запіс першага альбому пачаўся напрыканцы 2001 году. «Turn On The Bright Lights» запісываўся ў Канэктыкуце, на студыі Tarquin Studios, якая зьмяшчалася ў былым прытулку для дзяцей з разумовымі адхіленьнямі. Нэрвовая атмасфэра гэтага будынку адбілася на запісаным дыску, які выйшаў ўлетку 2002 году. Прадусарамі запісу сталі Пітэр Кэціс (які раней працаваў з Mercury Rev) і Гэрэт Джонс (Depeche Mode, Clinic), а сам дыск выйшаў на незалежным лэйблы Matador Records. Пануры і загадлівы альбом прынес гурту вялікі посьпех і разыйшоўся накладам больш за 438 тысячаў асобнікаў.

Праз два гады гурт запісвае свой другі альбом «Antics», наклад якога толькі ў ЗША склаў 435 тысячаў. Новы дыск атрымаўся больш аптымістычным ў параўнаньні з «Turn On The Bright Lights», але па-ранейшаму таямнічым і непрадказальным. Усе кампазыцыі маюць стылістычнае адзінства, але кожная песьня на дыску перапоўненая выразнымі рыфамі, зьменамі мэлодыяў і аранжыровак. У выніку дыск быў прызнаны шматлікімі выданьнямі, як адзін з найлепшых у 2004 годзе, а ў амэрыканскім сьпісе Top Independent Albums заняў першае месца.

Our Love to Admire (2007)

рэдагаваць

10 ліпеня 2007 году адбылася прэзэнтацыя новага альбому гурта «Our Love to Admire». На гэты раз дыск выпускаецца буйнымі гукапіснымі кампаніямі — Parlophone (у Вялікабрытаніі) і Capitol Records (у ЗША). Першым самотнікам з альбому стала песьня «The Heinrich Maneuver».

Дыскаграфія

рэдагаваць

Самотнікі

рэдагаваць
  • The Interpol EP: PDA / NYC / Specialist (2002)
  • Obstacle 1 (2002)
  • Say Hello to the Angels / NYC (2003)
  • Obstacle 1 (remix) (2003)
  • Slow Hands (2004)
  • Evil (2005)
  • C'mere (2005)
  • Slow Hands (reissue) (2005)
  • The Heinrich Maneuver (2007)
  • Mammoth (2007)

Міні-альбомы

рэдагаваць

Відэаграфія

рэдагаваць
  • NYC
  • PDA
  • Obstacle 1
  • Slow Hands
  • Evil
  • C'mere
  • The Heinrich Maneuver

Удзельнікі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Interpol (гурт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў