Bluemix
IBM Bluemix — гэта воблачная плятформа як сэрвіс (PaaS), распрацаваная IBM. Яна падтрымлівае некалькі праграмных моваў і шэраг службаў[1], а таксама мае інтэграванае асяродзьдзе (DevOps) для стварэньня, выкананьня, разгортваньня й кіраваньня прыкладаньнем у воблаку. Bluemix заснаваны на адкрытай тэхналёгіі Cloud Foundry й працуе на архітэктуры SoftLayer. Bluemix падтрымлівае некалькі праграмных моваў[2], у тым ліку Java, Node.js, Go, PHP, Python, Ruby Sinatra, Ruby on Rails і можа быць пашыраны для падтрымкі іншых праграмных моваў, такіх як Scala[3], за кошт выкарыстаньня buildpacks[4].
IBM Bluemix | |
Распрацоўка | IBM |
---|---|
Напісаны на | Python, Java, PHP |
АС | Linux, AIX, Windows, Solaris |
Афіцыйная старонка | bluemix.net |
IBM Bluemix была створана камандай праграмоўцаў, якія знаходзіліся ў розных частках сьвету, за 18 месяцаў ад першапачатковай канцэпцыі да агульнадаступнага прылажэньня[5]. Аб зьяўленьні бэта-вэрсіі было абвешчана ў лютым 2014 року[6], і яна стала даступна ў чэрвені.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Каталёг IBM Bluemix
- ^ What are the languages supported by BlueMix
- ^ Is the Scala language supported in BlueMix
- ^ Bring your buildpack
- ^ The best way to develop new ideas at work
- ^ IBM Invests $1B to Deliver Unique Platform-as-a-Service Capabilities to Connect Enterprise Data and Applications to the Cloud
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына(недаступная спасылка)