Google search
Google search — пошукавая сыстэма ад Google, якая займае першае месца па колькасьці карыстальнікаў у Сеціве — 84,91%[2][3]. Google апрацоўвае сотні мільёнаў запытаў штодзень. Першапачаткова сыстэма была разробленая Лэры Пэйджам і Сяргеем Брынам у 1997 годзе[1].
Пошук Google | |
Галоўная старонка беларусамоўнае вэрсіі | |
Тып | Пошукавая сыстэма |
---|---|
Даступныя мовы | Беларуская і 122 іншыя (2015) |
Уладальнік | Google Inc. |
Аўтар | Сяргей Брын і Лэры Пэйдж |
Пачатак працы | 15 верасьня 1997 (27 гадоў таму)[1] |
Камэрцыйны? | Так |
Рэгістрацыя | Па жаданьні |
Прыбытак | Праз AdWords |
Актуальны стан | Працуе |
Рэйтынг Alexa | 1 |
Мова праграмаваньня | C, C++ і Python |
Google.com |
Акрамя, натуральна, пошуку па словах, Google падтрымлівае іншыя карысныя функцыі: сынонімы, прагнозы надвор’я, часавыя пасы, біржавыя індэксы, мапы, зьвесткі пра землятрусы, расклады паказу фільмаў і гэтак далей. Акрамя гэтага, падтрымліваецца канвэртацыя адзінак вымярэньня і грошаў, вылічэньні (3*4+sqrt(6)-pi/2), пошук па патэнтах і іншае.
Вынікі пошуку выводзяцца суадносна са спэцыяльнай тэхналёгіяй «PageRank», якая зьяўляецца камэрцыйнай тайнай. Акрамя гэтага, завалоданьне інфармацыяй пра альгарытм працы PageRank можа сапсаваць вынікі ў выгаду спамэраў. Вынікі пошуку можна ўдакладніць мноствам шляхаў, напрыклад, выдаліць вынікі, у якіх сустракаецца «слова»: запыт -слова.
Пошукавая сыстэма
рэдагавацьPageRank
рэдагавацьПадчас адлюстраваньня рэзультатаў выкарыстоўваецца спэцыяльны запатэнтаваны альгарытм PageRank. PageRank вылічвае рэкурсіўны «кошт» старонак, зыходзячы з сумы ўжо вылічаных «коштаў» старонак, якія спасылаюцца на дадзеную. Мяркуюць, што PageRank лічыцца з гэтак званымі крытэрамі значнасьці для чалавека. Мноства пошукавых сыстэмаў да Google выводзіла вынікі запыту паводле колькасьці напатканых ключавых словаў у пэўным выніку, ці паводле рэлевантнасьці. Акрамя PageRank, Google мае яшчэ ~200 крытэраў, якія ўдасканальваюць сьпісы з вынікамі[4].
Пошукавыя вынікі
рэдагавацьМэтаю Google зьяўляецца ня толькі праіндэксаваць і закэшаваць старонкі, але і зрабіць «здымкі» іншых тыпаў файлаў: PDF, дакумэнтаў Word, табліцаў Excel, Flash SWF, простых тэкстаў і гэтак далей.[5] Акрамя тэкставых файлаў і SWF-кліпаў, закэшаваныя дакумэнты канвэртуюцца ў (X)HTML, каб усе гэтыя дакумэнты кожны мог пабачыць без адмысловых прыладаў.
Страты энэргіі
рэдагавацьGoogle завярае, што адзін пошукавы запыт дае страту прыкладна 1 кДж што эквівалентна 0,0003 кВт·г[6].
Беларусь
рэдагавацьЗ 2008 году пошукавая сыстэма мае беларускі інтэрфэйс. 11 лютага 2010 году на пошукавым сэрвісе быў зьмешчаны лёга з малюнка Напалеона Орды «Палац Чацьвярцінскіх у Горадні»[7]. У сьнежні 2013 году на пошукавік «Гугл» прыпадала 50 % пошукавых запытаў у Беларусі[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б WHOIS: google.com (анг.)
- ^ Пошукавы рэйтынг па дадзеных Alexa па стане на 20.12.2009 (анг.)
- ^ Corporate Information: Technology Overview Google (анг.)
- ^ Google Frequently Asked Questions — File Types Google (анг.)
- ^ Powering a Google search // Official Google Blog (анг.)
- ^ «Google» павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды // Эўрарадыё, 11 лютага 2010 г. Праверана 4 верасьня 2020 г.
- ^ Дарына Запольская. Да любiмай цешчы зь «Яндэксам» // Зьвязда : газэта. — 5 сьнежня 2013. — № 229 (27594). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьGoogle search — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў