Skype (бел. Скайп) — крос-плятформены інтэрнэт-камунікатар на аснове тэхналёгіі peer-to-peer.

Skype
Распрацоўка Skype Technologies (Microsoft)
Апошняя вэрсія

8.114.0.214 (Windows Desktop) (7 сакавіка 2024 г.; 6 дзён таму[1])
8.106.0.212 (Mac OS) (19 кастрычніка 2023 г.; 4 месяцы таму[1])
8.113.0.210 (Android) (19 лютага 2023 г.; 12 месяцаў таму)
8.114 (iOS) (11 сакавіка 2024 г.; 2 дні таму[2])
8.92.0.404 (Linux) (20 студзеня 2023 г.; 13 месяцаў таму[1])

12.1815.210.107 (Xbox) (23 лістапада 2022 г.; 15 месяцаў таму)

Вэрсіі не сынхранізаваныя, г. зн. магчымасьці Skype 8.92.0.404 для Mac OS адрозьніваюцца ад магчымасьцяў Skype 12.1815.210.107 для Xbox.
Напісаны на Delphi, Objective-C, C++ з Qt[3]
АС крос-плятформавая
Тып сафтфон
Ліцэнзія прапрыетарная
Афіцыйная старонка www.skype.com

Skype робіць магчымым бескаштоўныя галасавыя размовы і наўпроставыя відыётрансьляцыі паміж крыстальнікамі праграмы, а таксама танныя размовы з тэлефоннымі абанэнтамі стацыянарных і мабільных сетак з дапамогаю тэхналёгіі VoIP (Voice over IP) (SkypeOut). Акрамя таго Skype дазваляе ажыцьцяўляць выклікі са стацыянарных і мабільных тэлефонаў на skype-рахункі (SkypeIn) і абмен тэкставой інфармацыі з дапамогаю ўручную набранага тэксту, падтрымліваецца перасылка файлаў.

Мінуўшчына рэдагаваць

Быў створаны швэдзкімі праграмістамі Ніклясам Зэнстрэмам і Янусам Фрыысам ды групай эстонскіх праграмістаў з Таліну. Праграма дзейнічае на некалькіх сыстэмных плятформах. 26 жніўня 2007 зьвілася вэрсія 2.1 beta для сыстэмы Linux.[4]

2 верасьня 2009 году зьявілася інфармацыя, што eBay пагадзілася прадаць 65% сваіх акцый Skype за $2 млрд, пакінуўшы сабе 35%.[5]

У 2011 годзе Skype быў прададзены карпарацыі Microsoft[6].

Мовы рэдагаваць

На 2015 г. выданьне праграмы пад Windows мела інтэрфэйс на беларускай і 96 іншых мовах[7]. Пад Windows Phone — таксама на беларускай і 48 іншых мовах[8]. Пад Андроід — на 33 мовах[9]. Пад Mac OS — на 32 мовах[10]. Пад iOS(en) — на 31 мове[11]. На 2012 г. выданьне пад Лінукс мела інтэрфэйс на 20 мовах[12].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в What's New in Skype for Windows, Mac, Linux, and Web? (анг.) Skype Support Праверана 8 лютага 2023 г.
  2. ^ Skype. (рас.) App Store
  3. ^ "What programming language was Skype originally written in?" - Quora (анг.)
  4. ^ Skype for Linux 2.1 Beta out now // Skype Blogs  (анг.)
  5. ^ Skype прададзены, але падвешаны Наша Ніва
  6. ^ Microsoft Officially Welcomes Skype — About Skype (анг.)
  7. ^ Скайп // Крама Windows(en), 2014 г. Праверана 12 траўня 2015 г.
  8. ^ Скайп // Windows Phone, 11 лютага 2015 г. Праверана 12 траўня 2015 г.
  9. ^ На якіх мовах Скайп даступны ў Андроідзе (анг.) // Скайп, 2015 г. Праверана 12 траўня 2015 г.
  10. ^ На якіх мовах Скайп даступны ў Mac (анг.) // Скайп, 2015 г. Праверана 12 траўня 2015 г.
  11. ^ Скайп // iTunes(en), 24 красавіка 2015 г. Праверана 12 траўня 2015 г.
  12. ^ Скайп 4.1 для Лінукса (анг.) // Скайп, 15 лістапада 2012 г. Праверана 12 траўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць