Gazeta Polska (па-беларуску: Польская газэта) — інфармацыйна-палітычны штодзёньнік, які выдаваўся ў Варшаве ў 18261907 роках.

Gazeta Polska
Тып штодзёньнік
Краіна
Заснаваная 1826
Закрытая 1907
Мова польская
Штаб-кватэра Варшава
Gazeta Polska у Вікісховішчы

Пачаткова газэта падтрымала рамантыкаў у спрэчцы з клясыкамі, у асноўным дзякуючы рэдактару Ксавэрыю Бранікоўскаму і Маўрыцыю Махнацкаму, які друкаваў тут свае праграмныя артыкулы. Празь дзейнасьць яе праціўнікаў на чале з Каетанам Козьмянам, які скарыстаўся сваім уплывам ва ўрадавых колах, газэта была даведзеная да стану банкруцтва. У выніку напрыканцы 1829 року выдавец зьмяніў яе палітычную лінію, пасьля чаго большасьць аўтараў і рэдактары пакінулі газэту і заснавалі «Kurier Polski», распачаўшы сварку з «Газэтай Польскай».

Па здушэньні Лістападаўскага паўстаньня ўвосені 1831 назва газэты замененая на «Gazeta Codzienna» (бел. Штодзённая газэта).

Пазьней у выданьні выдзеліўся літаратурны аддзел, галоўным чынам дзякуючы Юзэфу Ігнацыю Крашэўскаму, які быў рэдактарам у 18591862 роках, у 1861 вярнуўшы ранейшую назву «Gazeta Polska». У 18731882 з штодзёньнікам супрацоўнічаў Генрык Сянкевіч.

Рэдактары

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Zofia Lewinówna. Gazeta Polska // Literatura polska, przewodnik encyklopedyczny. — Warszawa: 1984. — Т. I. — С. 293.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць