Garmarna
Garmarna — швэдзкі фольк-рок-гурт, заснаваны ў 1990 годзе. Большасьць іх песьняў зьяўляюцца адаптаванымі старымі скандынаўскімі балядамі.
Гісторыя
рэдагавацьGarmarna (множны лік ад Garm — у скандынаўскай міталёгіі — ваўкасабака, які ахоўваў уваход у Каралеўства мёртвых) былі заснаваныя ў 1990 годзе. Стэфан Брысьлянд-Фэрнэр, Готэ Рынгквіст і Рыкард Вэстман захапіліся старой шэдзкай музыкай, якую яны пачулі ў тэатры. Яны пачалі шукаць старыя запісы і інструмэнты. Праз год ад пачатку супольнай музычнай дзейнасьці да іх далучыўся бубнач Енс Гёглін.
У 1992 годзе гурт запісаў свой максі-сынгл. Музыкі вырашылі, што жаночы вакал надасьць яскравасьці да іх сумнай музыкі, і запрасілі ў гурт Эму Гэрдэлін, сваю даўнюю сяброўку, у якасьці часовага вакаліста дзеля запісу максі-сынглу. Яна афіцыйна далучылася да гурта ў 1993 годзе. Дэбютны дыск добра прадаваўся ў Швэцыі, да таго ж гурт правёў свой першы тур па Скандынавіі.
Для запісу альбома Vittrad гурт вырашыў выкарыстаць некаторыя сэмплы і сэквэнсэр. У 1994 годзе выдавецтва Omnium перавыдала альбом Vittrad у ЗША, з ангельскімі перакладамі старых песень.
Garmarna пачала працяглы тур па Нямеччыне і выдала новы альбом Guds Spelemän у 1996 годзе. Гэты альбом таксама быў вельмі папулярным у Швэцыі і быў заўважаны музычнымі крытыкамі зь іншых краінаў.
У 1998 годзе гурт Garmarna выступіў з сэрыяй канцэртаў па цэрквах Паўночнай Швэцыі з праграмай-інтэрпрэтацыяй сярэднявечных работ Гільдэгард фон Бінген, разам з акторкай Фэлісіяй Конрад.
У 1999 годзе гурт запісвае свой трэці альбом пад назвай Vedergällningen («Помста»). Кампазыцыі з гэтага альбома больш гарнуліся па стылю да року і трып-гопу.
Адразу пасьля Vedergällningen гурт вярнуўся ў студыю дзеля заканчэньня паўнавартаснага альбома з музыкай Гільдэгард фон Бінген, які быў выдадзены ў 2001 годзе.[1]
Удзельнікі гурта
рэдагаваць- Стэфан Брысьлянд-Фэрнэр, скрыпка, колавая ліра (гарды-гарды) і сэмплер
- Эма Гэрдэлін, сьпеў, скрыпка
- Енс Гёглін, бубны, пэркусія
- Готэ Рынгквіст, гітара, скрыпка і бэк-вакал
- Рыкард Вэстман, гітара, бас-гітара, e-bow
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Garmarna (1993, максі-сынгл)
- Vittrad (Змарнелы, 1994)
- Guds spelemän (Богавы музыкі, 1996)
- Vedergällningen (Помста, 1999)
- Hildegard von Bingen (2001)
- Garmarna (2003, перавыданьне максі-сынглу 1993 году з 6 бонуснымі трэкамі)
Сынглы
рэдагаваць- Euchari (1999)
- Gamen (Драпежнік; 1999, уваходзіў у зборнік «Project Gotham Racing 2»)
- En gång ska han gråta (Аднойчы ён заплача, 1997)
- Herr Holger (Пан Гольгэр, 1996)
Іншае
рэдагаваць- Rastlös (Rasta Hunden) у зборніку We’re Only In It For The Money (1999)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Гісторыя гурта
- Відэа на TVfolk.net (глядзі ў разьдзеле «Sweden»)
- Інтэрв’ю, 2001
- Інтэрв’ю для GlobalVillageIdiot(недаступная спасылка)