GTA Vice City — чацьвертая па ліку кампутарная й кансольная гульня з сэрыі гульняў Grand Theft Auto. Гульня распрацаваная кампаніяй Rockstar Games. Падзеі Grand Theft Auto: Vice City адбываюцца ў выдуманым амэрыканскім месьце Vice City асновай для якога стаў Маямі, у 1986 року — візуальны стыль гульні, асабліва вопратка, музыка й транспарт, адлюстроўваецца гэта, часам з элемэнтамі вытанчанай пародыі. Галоўным героем гульні выступае Томі Вэрсэці, які стаў ахвярай змовы свайго крымінальнага боса Соні Фарэлі.

Grand Theft Auto: Vice City
Дата выпуску 2002
Дата анансаваньня 21 траўня 2002[1][2]
Жанр экшн
Сэрыя Grand Theft Auto
Стваральнікі
Распрацоўнік Rockstar North
Выдавец Rockstar Games
Распаўсюднік Take-Two Interactive
Мова інтэрфэйсу ангельская мова[3], француская мова[3], нямецкая[3], італьянская мова[3], гішпанская мова[3] і японская мова
Лякалізатар [d]
Прадусар
Сцэнарысты Дэн Гаўзэр
Джэймз Ўорэл
Тэхнічныя дэталі
Рухавік RenderWare
Плятформы PC
PS2
XBox
Рэжым аднакарыстальніцкая гульня[d]
Век. абмежаваньні PEGI: 18
Носьбіты CD
DVD
Кіраваньне клявіятура кампутара[d], кампутарная мыш, геймпэд[d] і дотыкавы экран[d]
Афіцыйны сайт
Grand Theft Auto: Vice City у Вікісховішчы

Наступнай гульнёй у сэрыі стала Grand Theft Auto: San Andreas.

Гульнявы сьвет

рэдагаваць

У Grand Theft Auto: Vice City гульцу даюць магчымасьць дасьледаваць вялікі й адкрыты сьвет. Гульцу патрэбна выконваць, пераважна крымінальныя й супрацьзаконныя заданьні, якія выдаюцца рознымі пэрсанажамі гульні. Большасьць заданьняў гулец атрымлівае ад крымінальных босаў ды іншых пэрсанажаў гульні, а таксама пры дапамозе некалькіх тэлефонных аўтаматаў, разьмешчаных на тэрыторыі места. Таксама гулец можа атрымаць дадатковыя заданьні калі дабярэцца да пэўнага месца ў гульнявым сьвеце ці сядзе ў пэўны аўтамабіль. Пасьля таго, як гулец атрымлівае заданьне, ён ня можа брацца за выкананьне іншых заданьняў, пакуль не завершыць (або праваліць) бягучую. Па-за транспартнага сродку галоўны герой, кіруемы гульцом, можа хадзіць, бегаць, скакаць, а таксама выкарыстоўваць зброю й біцца, але не ўмее плаваць. Гульцы могуць кіраваць рознымі транспартнымі сродкамі, у тым ліку воднымі й паветранымі.

Транспартныя сродкі

рэдагаваць

У гульні прапанаваны 101 від транспартных сродкаў, у тым ліку 6 відаў матацыклаў, 10 відаў плывучых сродкаў, і 7 відаў гелікоптэраў і самалётаў, якія даступныя для кіраваньня гульцу. Большасьць ўяўляюць сабой звычайныя аўтамабілі, але ёсьць і адмысловыя машыны, якія належаць чальцам вызначаных бандаў, а таксама службовыя — аўтамабілі хуткай дапамогі, аўтамабілі паліцыянтаў, пажарныя машыны й танк. У Grand Theft Auto: Vice City была палепшаная фізыка транспартных сродкаў. Яны маюць сыстэму пашкоджаньняў, якая праяўляецца ня толькі візуальна, але й адбіваецца на тэхнічных характарыстыках. Знаходзячыся ўнутры транспартнага сродку, гулец мае магчымасьць зьмяняць камэру агляду — выбіраючы выгляд «з бампэру аўтамабілю», ад трэцяй асобы, выгляд зьверху, кінэматаграфічную камэру.

Па ходзе гульні гульцу становіцца даступна вялікая колькасьць халоднай, агнястрэльнай і кідальныя зброі. Агнястрэльную й кідальную зброю можна набыць у зброевых крамах «Ammu-Nation», цяжкае ўзбраеньне — у Філа Кэсэдзі, халодная зброя даступная ў крамах інструмэнтаў. Асобныя тыпы зброі можна знайсьці непасрэдна ў горадзе. У правым верхнім куце экрану знаходзіцца малюнак зброі, якая знаходзіцца ў дадзены момант у руках гульца. Пад гэтым малюнкам — лічбы, якія паказваюць колькасьць патронаў, якія засталіся ў запасе й у краме. Прыцэл ў цэнтры экрану паказвае верагодны роскід куляў. Гулец можа весьці стральбу, знаходзячыся ў транспартным сродку й маючы пісталет-кулямёт. Такі прыём называецца drive-by, выкарыстаньне якога палягчае праходжаньне некаторых гульнявых місіяў.

Падзеі разгортваюцца ў 1986 року. Томі Вэрсэці, які выйшаў пасьля 15 рокаў турмы, адпраўляецца ў Вайс Сіці па заданьні свайго боса Соні Фарэлі пракантраляваць пагадненьне па продажы наркотыкаў. Пагадненьне адбываецца ў карабельных доках Вайс Сіці. Нечакана яно зрываецца. Людзі, зь якімі Томі знаходзіўся падчас пагадненьня гінуць, а сам Томі выжывае дзякуючы сустрэўшаму яго Кену Розэнбэргу — адвакату й набліжанай асобе да мафіі Фарэлі. Томі пасяляецца ў мясцовым гатэлі з выглядам на акіян. Ён тэлефануе адтуль Соні й паведамляе пра правал. Соні разьюшаны й патрабуе ад Томі вярнуць грошы й наркотыкі. Так пачынаюцца прыгоды Томі Вэрсэці ў Вайс Сіці.

Томі паступова асвойваецца ў горадзе, выконвае заданьні ўплывовых людзей, напрыклад, Эвэры Кэрынгтона — магната, кіраўніка нерухомасьцю або палкоўніка ў адстаўцы Картэса. У горадзе ён знаёміцца з Лэнсам Вэнсам, братам загінулага падчас пагадненьня Віктара. Ледзь пазьней яны становяцца сябрамі. Лэнс высьвятліў, што пагадненьне сарваў наркабарон Рыкарда Дыяз і з-за яго загінуў яго брат. Лэнс прапанаваў адразу забіць яго, але Томі ня стаў сьпяшацца й заставаўся разам зь ім у Дыяза на заданьнях да таго часу, пакуль Лэнс не паспрабаваў ажыцьцявіць сваю помста ў адзіночку. У апошні момант Томі даведаўся, што Лэнса выкралі й катуюць людзі Дыяза. Томі выратаваў Лэнса й пакінуў яго ў шпіталі, пакуль той не падлячыўся й не зьявіўся зноў — зь вялікім запасам зброі ў багажніку. Томі й Лэнс праніклі ў маёнтак Дыяза, перабілі ахову й застрэлілі яго, пасьля чаго Томі стаў гаспадаром яго маёнтка й пачаў зьбіваць ўласную крымінальную імпэрыю.

Томі паступова становіцца аўтарытэтным бандытам ў горадзе, пад яго кантроль пераходзяць аб’екты, якія раней плацілі «даніну» Дыязу. Ён з посьпехам спыняе некалькі спробаў перашкодзіць яму (з боку канкуруючых бандаў і паліцыянтаў). Акрамя ўсяго, Томі пачынае скупляць гарадзкую нерухомасьць, якая яму прыносіць вялізарны прыбытак. Лэнс незадаволены тым, што яму дастаецца зусім маленькая доля «бандыцкага шчасьця» й увесь час тэлефануе Томі з прэтэнзіямі ў самыя непадыходзячыя моманты.

Чуткі пра ўсё большы аўтарытэт Томі дайшлі й да клану Соні Фарэлі. Соні пачынае тэлефанаваць Томі на тэлефон і патрабаваць гэтыя грошы ды плюс яшчэ й кампэнсацыю. Томі адмаўляе, да яго пачынаюць прыбываць бандыты з мафіі Фарэлі з мэтай разабрацца, але іх спробы беспасьпяховыя. Справа дайшла да таго, што Соні асабіста прыбыў у Вайс Сіці за грашыма. Томі вырашыў адкараскацца фальшывымі трыма мільёнамі, але тут яму адкрыта здраджвае Лэнс, паведаміўшы, дзе знаходзяцца грошы. Становіцца зразумела, што Соні заўсёды зайздросьціў таленту Томі, бездакорна выконваў усе яго заданьні. Менавіта з-за Соні Томі адсядзеў 15 гадоў, менавіта Соні з дапамогай Дыяза сарваў пагадненьне. У вырашальнай сечы Томі забівае здрадніка Лэнса й Соні. Цяпер Томі Вэрсэці — галоўная злачынная постаць Вайс Сіці.

Галоўныя пэрсанажы

рэдагаваць

Томі Вэрсэці (па-ангельску: Tommy Vercetti, нарадзіўся 1 сакавіка 1951 року) — галоўны герой, мае італьянскае паходжаньне, адсядзеў у турме 15 рокаў, выйшаў на волю ў 1986 року й быў пасланы босам Соні Фарэлі ў Вайс-Сіці. Тамака Томі сустракаецца з рознымі крымінальнымі фігурамі й пачынае ствараць уласны клан, галоўным чынам на «брудныя грошы». Агучвае Рэй Ліёта.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ http://www.ign.com/articles/2002/05/21/e3-2002-gta-vice-city
  2. ^ http://www.gamespot.com/articles/e3-2002-grand-theft-auto-vice-city-announced/1100-2866693/
  3. ^ а б в г д Steam — 2003.