Ellobius lutescens
Ellobius lutescens — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства хамяковыя (Cricetidae).
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Хамяковыя (Cricetidae) |
Род | Ellobius |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ellobius lutescens Thomas, 1897 | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Азіі (Азэрбайджан, Армэнія, Ірак, Іран, Турэччына) на вышынях ад 700 да 2500 мэтраў. Распаўсюджаны пераважна ў горных лугах і стэпах. Сустракаецца таксама ў пяшчаных паўпустэльнях у перадгор’ях.
Постаць
рэдагавацьДаўжыня галавы і тулава складае ад 100 да 140 мм, хваста ад 7 да 19 мм, маса ад 58 да 84 грамаў. Для віду тыповая кароткая круглявая галава з малюсенькімі вачыма, вонкавымі вушамі, якія складаюцца толькі з невялікіх лоскутаў скуры і шчаціністых вібрысаў даўжынёй да 14,5 мм. Больш доўгія валасы ўтвараюць пэндзлік на хвасьце з добрай поўсьцю. Для капаньня на задніх лапах ёсьць кароткія моцныя кіпцюры. Від мае мяккую, шчыльную поўсьць ад румянай да цёмна-карычневай афарбоўкі, якая найбольш цёмная вакол вачэй і над мордай. Часам белыя плямы з’яўляюцца на ніжняй баку або рэдка ў іншых месцах.
Лад жыцьця
рэдагавацьВід каланіяльны і падземны; ён з’яўляецца на зямлі толькі тады, калі перамяшчае глебу з нор. Сілкуецца пераважна падземнымі часткамі расьлін.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|