EBM (па-ангельску: Electronic Body Music — электронная музыка цела) — кірунак у музыцы, галіна пост-індастрыялу. Тэрмін EBM ужыты ў 1984 годзе бэльгійскаю камандай Front 242. Музыку вылучаюць рэзкія рытмічныя танцавальныя маршы зь «нялюдзкім» вакалам і дамешкамі электроннага эмбіену. Блізкі да сынці-попу, за які, аднак, цяжэйшы. Пачатак жанру далі на мяжы 1980-х і дзевяностых такія гурты, як Front 242, Nitzer Ebb, Front Line Assembly, застаючыся доўгі час ягоным падмуркам. Апроч клясычнага кірунку, у 90-я гады сфармаваліся падстылі са зьмененым гукам і вакалам (тэхна-індастрыял і дарк-электра). Праз спалучэньне з сынці-попам і клюбнымі элемэнтамі нарадзілася яшчэ адна галіна — Futurepop (VNV Nation, Covenant, Apoptygma Berzerk.) Стыль карыстаецца папулярнасьцю ў аматараў пост-індустрыйнае й гатычнае музыкі.

Electronic Body Music
Стылістычнае паходжаньнеіндастрыял, сынці-поп, сынціпанк, постпанк
ПаходжаньнеСярэдзіна 1980-х, Бэльгія, Вялікабрытанія, Нямеччына, ЗША, Канада
Тыповыя інструмэнтысынтэзатар, драм-машына, сэмплер
Вытворныя формыЭлектра-індастрыял, Aggrotech, Futurepop, New Beat
Паджанры
Military EBM, Harsh EBM, Terror EBM, TBM (Techno Body Music)
Роднасныя жанры
сынці-поп
Лягатып Вікісховішча Electronic body music ў Вікісховішчы

Тыповыя прадстаўнікі: Front 242, Nitzer Ebb, Front Line Assembly, Deutsch-Amerikanische Freundschaft, Oomph! (раньняя творчасьць), Wumpscut:, VNV Nation, Covenant, Apoptygma Berzerk, Spetsnaz