Блакітная валошка

(Перанакіравана з «Centaurea cyanus»)

Блакітная валошка (Centaurea cyanus) — расьліна сямейства астравых.

Блакітная валошка
Валошкі ў пшанічным полі
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Vegetabilia)
ПадцарстваЗялёныя расьліны (Viridiplantae, Chloroplastida)
ГрупаНасенныя (Spermatophyta)
АддзелКветкавыя расьліны (Spermatophyta)
КлясаДвулісьценевыя (Magnoliopsida)
ПадклясаАстэрыды (Asteridae)
АтрадАстракветныя (Asterales)
СямействаАстравыя (Asteraceae)
РодВалошка (Centaurea)
ВідБлакітная валошка
Бінамінальная намэнклятура
'Centaurea cyanus Linnaeus, 1753

Паходжаньне назвы

рэдагаваць

Лацінская назва сямейства паходзіць ад імя мітычнае істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з найлепшых лекараў. Назва віду ў перакладзе з лацінскае азначае «сіні», «цёмна-блакітны».

Распаўсюджаньне

рэдагаваць

Расьце на палях, уздоўж дарогаў.

Характарыстыка

рэдагаваць

Аднагадовая павуціністая расьліна вышынёю 30—60 (да 100) см. Лісткі целасныя лінейныя. Крайнія кветкі ў кошыку варонкападобныя. Лісточкі абгортак па краі вейкавыя. Цьвіце з чэрвеня да восені.

Крайнія варонкападобныя кветкі бязплодныя, яны прывабліваюць вусякоў, якія запылююць сярэдзінныя трубчастыя кветкі. Слупок знаходзіцца разам з тычачкамі, што зрасьліся ў трубачку.

Размнажэньне

рэдагаваць

Размнажаецца насеньнем, жывучасьць якога зьберагаецца да 10 рокаў. Вось чаму валошка блакітная нярэдка ёсьць злосным зельлем.

Мэдычнае выкарыстаньне

рэдагаваць

Крайнія варонкападобныя кветкі кошыку ўжываюць у мэдыцыне. Месьцяць мачагонныя ды жоўцегонныя, спазмалгічныя рэчывы.