Гогаль звычайны

(Перанакіравана з «Bucephala clangula»)

Го́галь, народн.: вогаль, вогаліца, гагаліца[1] (Bucephala clangula) — вадаплаўная птушка. Аб’ект паляваньня.

Гогаль
Гогаль
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаПтушкі
ПадклясаНовападнябенныя
НадатрадPlacentalia
АтрадГусепадобныя
СямействаКачыныя
ТрыбаAnserini
РодГогалі
ВідГогаль
Бінамінальная намэнклятура
Bucephala clangula
Bucephala clangula

Апісаньне

рэдагаваць

Нырковая качка сярэдняй велічыні з вялікай круглявай галавой, кароткай дзюбай і кантрасным чорна-белым апярэньнем. Даўжыня цела да 50 см, маса да 1,4 кг. Галава вялікая, шыя кароткая, тонкая. Самец белы з чорнай спінай і чорнай зь зялёным адценьнем галавой, на крыле вялікае белае «люстэрка», каля дзюбы — круглаватая белая пляма. Самка драбнейшая, шэрая, з карычневай галавой і белым ашыйнікам.

Распаўсюджаньне

рэдагаваць

Распаўсюджана ў зоне лясоў паўночнага паўшар’я — як у Эўразіі, так і ў Амэрыцы. Селіцца пераважна на таёжных рэках і азёрах па поймах вялікіх рэк зь лясістымі берагамі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа арэала віду.

Асаблівасьці біялёгіі

рэдагаваць

Добра лятае, плавае і нырае. Корміцца воднымі жывёламі, насеннем расьлінаў. Гняздуецца ў дуплах дрэў па берагах лясных вадаёмаў, у сэзон размнажэньня трымаецца ў цяністых бухтах. Зімуе на марскіх узьбярэжжах і буйных прэснаводных вадаёмах — рэках, азёрах і вадасховішчах. Усюды нешматлікая, але месцамі звычайная птушка.

У адрозьненьне ад многіх іншых качак, у гнездавы пэрыяд буйныя зграі ўтварае вельмі рэдка (выключэньне — навалы на пэрыяд лінькі), аднак часам сустракаецца невялікімі разрозьненымі групамі. У кладцы 5-13 яек з зеленаватым адценнем.

  1. ^ БелСЭ, Т.3, С.526.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гогаль // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.3. Веды — Графік / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел. Сав. Эн., 1971. — 608 с.: іл., карты. С. 526.