«Block-Dizzy»кампутарная гульня-ламаніна, створаная Banzai Programming і выдадзеная ў 1992 року часопісам «Your Sinclair». Гульня ня мае ніякага дачыненьня да сэрыі пра антрапаморфнае яйка, як можа здацца на першы погляд.

Block-Dizzy
Дата выпуску 1992
Жанр Ламаніна
Стваральнікі
Распрацоўнік Banzai Programming
Выдавец Your Sinclair
Тэхнічныя дэталі
Рэжым Адзінаасобная гульня
Кіраваньне клявіятура/джойстык

Гульнявы працэс

рэдагаваць

Мэтаю гульні ёсьць скласьці разам тры ці больш блёкаў аднаго колеру, якія пасьля гэтага зьнікаюць з экрану. Пасьлядоўнасьць колераў у блёку, што падае ў дадзены момант, можна зьмяняць націсканьнем клявішы. Пераход на наступны ўзровень адбываецца пасьля набору пэўнае колькасьці пунктаў.

Успрыняцьце

рэдагаваць

У 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 86-е месца ў сьпісе 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках апытаньня чытачоў часопісу «Your Sinclair»[1].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Readers' Top 100 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, September 1993.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць