Black Sabbath
Black Sabbath — ангельскі рок-гурт, створаны ў Бірмінггэме ў 1968 годзе Озі Озбарнам (сьпеў), Тоні Аёмі (гітара), Гізэрам Батлерам (бас-гітара) і Білам Ўордам (бубны). Ад тых часоў гурт неаднаразова зьмяняў склад, маючы агулам 22 былыя ўдзельнікі. Першапачаткова створаны як гурт цяжкага блюз-року з назовам «Earth» («зямля»), паступова пачаў уключаць у музыку акультныя і жахлівыя тэксты, якія поруч зь пераналаджанымі на больш нізкі строй гітарамі і зьменай назову на Black Sabbath прывялі да павелічэньня папулярнасьці і дасягненьня залатога і плятынавага статусу ў 1970-х. Як адзін зь першых і найбольш уплывовых гэві-мэталёвых гуртоў усіх часоў[1] Black Sabbath прыклаў руку да стварэньня жанру дыскамі кшталту чатыры разы плятынавага «Paranoid» (1970)[2]. Гурт быў прызнаны MTV як самы значны мэтал-гурт усіх часоў[3] і прадалі больш за 50 мільёнаў дыскаў толькі ў ЗША[4].
Black Sabbath | |
Black Sabbath (1972) | |
Гады | 1968—2006; 2011— |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Вялікабрытанія |
Мова | ангельская |
Жанр | гард-рок, гэві-мэтал |
Выдавец | Vertigo Records[d], Mercury Records[d], Virgin EMI Records[d], Universal Music Group, Warner Bros. Records[d], I.R.S. Records[d], Sanctuary Records[d] і Warner Music Group[d] |
Удзельнікі | Тоні Аёмі Озі Озбарн Гізэр Батлер |
Былыя ўдзельнікі | Сьпіс удзельнікаў Black Sabbath |
Узнагароды і прэміі | |
blacksabbath.com |
Надалей праблемы Озі з алькаголем прывялі да яго звальненьня з гурту ў 1979 і прыходу на ягонае месца былога сьпевака Rainbow Роні Джэймза Дыё. Пасьля пары альбомаў у такім складзе гурт перажыў у 1980—1990-х шматлікія зьмены складу, меўшы ў розныя часы ў складзе Ена Гілана, Глена Г’юза, Рэя Гілэна і Тоні Мартына. У 1992 на кароткі час у гурт вярнуўся Дыё, зь якім быў запісаны «Dehumanizer» (1992), што і дагэтуль зьяўляецца найцяжэйшым альбомам гурту. Арыгінальны склад аб’яднаўся ізноў у 1997 і пасьпеў выпусьціць канцэртавы альбом, «Reunion». У 2006 годзе музыкі з складу гурту пэрыядаў 1979—1982 і 1991—1992 гадоў (Аёмі, Батлер, Дыё і Эпіс) сабраліся зноў ў выглядзе гурту «Heaven & Hell», дзе выступалі да сьмерці Дыё 16 траўня 2010 году.
Удзельнікі гурту
рэдагавацьАрыгінальны склад гурту:
- Тоні Аёмі — гітара, клявішныя, флейта (1969—2006; 2011—)
- Озі Озбарн — сьпеў, гармоніка (1969—1977, 1978—1979, 1997—2006; 2011—)
- Гізэр Батлер — бас-гітара, сынтэзатары (1969—1985, 1990—1994, 1997—2006; 2011—)
Дыскаграфія
рэдагаваць- Black Sabbath (1970)
- Paranoid (1970)
- Master of Reality (1971)
- Black Sabbath Vol. 4 (1972)
- Sabbath Bloody Sabbath (1973)
- Sabotage (1975)
- Technical Ecstasy (1976)
- Never Say Die! (1978)
- Heaven and Hell (1980)
- Mob Rules (1981)
- Born Again (1983)
- Seventh Star (1986)
- The Eternal Idol (1987)
- Headless Cross (1989)
- Tyr (1990)
- Dehumanizer (1992)
- Cross Purposes (1994)
- Forbidden (1995)
- «13» (2013)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://web.archive.org/web/20071230064106/http://www.rollingstone.com/artists/blacksabbath/albums/album/227113/review/5946174/sabbath_bloody_sabbath
- ^ http://www.allmusic.com/album/r1999
- ^ https://web.archive.org/web/20080319045933/http://www.mtv.com/bands/m/metal/greatest_metal_bands/071406/index2.jhtml
- ^ https://web.archive.org/web/20130725020825/http://www.riaa.com/goldandplatinumdata.php?resultpage=2&table=tblTopArt&action=
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт.
- Black Sabbath на Rock and Roll Hall of Fame.