Mercury Prize
Mercury Prize (у мінулым — Mercury Music Prize, вядомая таксама як Nationwide Mercury Prize, пазьней — Barclaycard Mercury Prize) — штогадовая музычная прэмія, якая прысуджаецца за найлепшы альбом Вялікабрытаніі і Ірляндыі.
Была заснаваная ў 1992 годзе BPI (British Phonographic Industry) і BARD (British Association of Record Dealers) у якасьці альтэрнатывы Brit Awards і першапачаткова спансавалася кампаніяй Mercury Communications (ужо ня існай). Крытэрыямі адбору (які выконваецца журы, складзеным з прадстаўнікоў музычнае індустрыі) дэкляравана мастацкая вартасьць, арыгінальнасьць і наватарства. Узнагароджаньне звычайна адбываецца ў пачатку верасьня; сьпіс намінантаў агалошваецца ў ліпені[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьMercury Prize — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў