Bitdefender — румынская кампанія Bitdefender SRL, якая распрацоўвае і выпускае антывірусы, файрволы і антыспамавыя праграмы пад маркай Bitdefender. Дадзеныя праграмы выкарыстоўваюцца больш чым у 150 краінах сьвету, і зьяўляюцца асабліва папулярнымі ў Нямеччыне і Францыі. Паводле афіцыйнага сайту, налічваецца каля 500 мільёнаў індывідуальных і карпаратыўных карыстальнікаў.

BitDefender
Выява лягатыпу
Тып прыватная кампанія[d]
Заснаваная 2010
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна кампутарная бясьпека[d]
Прадукцыя праграмнае забесьпячэньне[1]

Праграмныя прадукты кампаніі даступныя для розных апэрацыйных сыстэм, уключаючы Microsoft Windows, розныя дыстрыбутывы Linux і FreeBSD. А таксама мабільных прыладаў на базе iOS і Android — як для карыстальнікаў, так і для карпаратыўнай абароны BYOD. Антывірусная абарона для віртуальнай інфраструктуры падтрымлівае плятформы віртуалізацыі: VmWare, HyperV, Citrix, Linux, Nutanix, KVM, Red Hat і інш.

На 2015 год кампанія займала 1-е месца па колькасьці прададзеных ліцэнзій на антывірусную тэхналёгію. Яе антывірусны рухавік (як асноўны або ў дадатак да іншых) выкарыстоўваюць такія кампаніі як Arcabit, Ashampoo, Auslogics, Avetix, Bullguard, Charityantivirus Aps, Chili Security, Emsisoft, Microworld Technologies, MysecurityCenter, Estsoft, F-Secure, G Data Software, Hauri , Iobit, Lavasoft, Norman, nprotect, Optenet, 360 Total Security, Roboscan, Surfright, Trustport, Wontok[2].

Паводле зьвестак дасьледаваньня, праведзенага экспэртамі Міжнароднай асамблеі арганізацыяў спажывецкіх выпрабаваньняў (ICRT) у 2018 годзе, антывірус BitDefender атрымаў найбольшую колькасьць балаў (4,093 бала з магчымых пяці) і заняў першае месца ў агульным рэйтынгу антывірусаў[3].

  1. ^ National Software Reference Library
  2. ^ Антивирусы: Сторонние движки. Computer Security Software Russia (2014-12-05). Праверана 2015-04-05 г.
  3. ^ Internet Security. rskrf.ru. Праверана 2019-03-21 г.

Вонкавыя ссылкі

рэдагаваць