Араліевыя
сямейства кветкавых расьлінаў
(Перанакіравана з «Araliaceae»)
Араліевыя (Araliaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 43 родаў і 1650 відаў[1].
Араліевыя | |
Aralia racemosa — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Парасонакветныя (Apiales) |
Сямейства | Араліевыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Araliaceae Juss. | |
Апісаньне
рэдагавацьДрэвы ці хмызьнякі, часам ліяны, рэдка шматгадовыя травы. Лісьце чарговае, рэдка супратыўнае, простае або складанае. Кветкі радыяльна сымэтрычныя, рэдка адзіночныя, часта ў суквецьці. Чашалісьцікі адсутнічаюць або ўтвараюць нізкі абадок. Пялёсткаў (3)5(20), свабодныя ці рэдка аб’яднаныя. Плод — ягада або касьцянка[2].
Арэал
рэдагавацьРаспаўсюджаныя ва ўсім сьвеце, асабліва ва тропіках[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Flora of China Праверана 07.11.2019 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |