Angband

кампутарная гульня 1990 року

«Angband» (па-беларуску: Ангбанд) — кампутарная гульня-бадзяньне па лёхах паводле матываў «Уморыі». Назва гульні ўзятая з твораў Дж. Р. Р. Толкіна, дзе Ангбанд — крэпасьць Маргота. Гульня разьвіваецца і ў цяперашні час даступная для ўсіх асноўных апэрацыйных сыстэмаў: Unix, Windows, Mac OS X і Android.

Angband
Town level of Angband
Town level of Angband
Town level of Angband
Дата выпуску 1990
Апошняя вэрсія 3.5.1 (4 студзеня 2015)
Жанр Roguelike
Ліцэнзія падвойная ліцэнзія «Angband»/GPL
Стваральнікі
Распрацоўнік каманда распрацоўнікаў
Тэхнічныя дэталі
Плятформы Кросплятформавая
Рэжым Адзінаасобная гульня
Кіраваньне клявіятура
Афіцыйны сайт
Angband у Вікісховішчы

Гульнявы працэс

рэдагаваць

Дзеяньне гульні праходзіць ва 100-ўзроўневых лёхах, у якіх гулец павінен набрацца моцы і ўзбраеньня, дастатковага дзеля перамогі над Марготам. Кожны ўзровень падзямельляў генэруецца выпадкова пры першым уваходзе туды гульца, таму ня можа быць дзьвюх аднолькавых гульняў. GameSetWatch ахарактарызаваў такі падыход як «магчыма, найчысьцейшая рэалізацыя roguelike-тактыкі ў гульнях»[1].

Гульнявы працэс «Angband» заснаваны на бітвах і тактыцы, таксама немалаважнае значэньне мае зьбіраньне інвэнтару. Працягласьць гульнявога працэсу можа складаць некалькіх тыдняў і нават месяцаў.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першая вэрсія «Angband» была створаная Алексам Катлерам і Эндзі Астрэндам ва ўнівэрсытэце Ўорвіку ў 1990 року. Іхнім намерам было пашырыць гульню «Umoria», дадаўшы прадметы, монстраў і новыя можнасьці. Акрамя іх дваіх, крынічны код правілі таксама Джоф Гіл і Шон Марш з унівэрсытэту Ўорвіка. Іхняя вэрсія «2.4.frog_knows» была ўзятая за аснову іншымі распрацоўнікамі, што распаўсюдзілі яе на не-юніксавыя плятформы.

Пасьля іхняга адыходу дапрацоўкай «Angband»-у займаліся Чарлз Свайгер, Бэн Гарысан, Робэрт Рульман. Вялізную працу па чыстцы коду, падзеле на модулі, пашырэньні і чытэльнасьці крынічнага коду правёў Гарысан. Гэта прывяло да зьяўленьня вялікай колькасьці варыянтаў гульні і партаваных вэрсіяў. Як і ранейшыя распрацоўнікі, у рэшце рэшт Гарысан заняўся іншымі справамі, у 2000 перадаўшы гульню Робэрту Рульману.

Унёсак апошняга заключаўся ў выпуску вэрсіі 3.0, у якой дадаліся мноства монстраў і прадметаў, створаных з удзелам Джонатана Эліса. Ён таксама дадаў падтрымку скрыптовай мовы Lua, каб спрасьціць распрацоўку самой гульні і яе варыянтаў. Аднак супольнасьць «Angband» у цэлым не ўспрыняла даданьне скрыптоў, мноства ўдзельнікаў мелі цяжкасьці з выкарыстаньнем Lua, і яна пазьней была выдаленая.

Таксама Рульман запачаткаваў ініцыятыву «Angband Open Source», каб перавесьці «Angband» на вольную ліцэнзію. Арыгінальная ліцэнзія, называная «ліцэнізя Moria/Angband», хоць і дазваляла распаўсюджаньне гульні, аднак толькі «не дзеля выгады», што выключала магчымасьць уключэньня гульні ў які-небудзь Linux-дыстрыбутыў ці прыкладаньня на дыску да кампутарнага часопісу. Да таго ж ліцэнзія ня ўтрымлівала яўнага дазволу на мадыфікацыю коду, што на практыцы паўсюдна ігнаравалася супольнасьцю «Angband»-у. У сьвеце гэтых праблемаў у 2000 року[2] пачалася спроба пераводу гульні на ліцэнзію GNU GPL[3], якая завяршылася 9 студзеня 2009[4].

У кастрычніку 2005 року Рульман сышоў з праекту[5], пасьля кароткага перапынку новым адказным быў абвешчаны Джуліян Лайтан. У сьнежні 2007 року празь неактыўнасьць яго зьмяніў Эндзі Сыдвэл[6]. Пад ягоным кіраўніцтвам і з удзелам іншых распрацоўнікаў гульня зазнала значныя зьмены ў гульнявым працэсе і крынічным кодзе.

Варыянты

рэдагаваць

Існуе каля 60 варыянтаў «Angband»-у, зь якіх актыўныя ня больш за тузін[7]. Кожны зь іх адрозьніваецца ад арыгіналу ў большай ці меншай ступені. У 1997 року быў распрацаваны шматкарыстальніцкі варыянт пад назовам «MAngband»; дзеля падтрымкі адначасовай гульні ў ёй прысутнічаюць элемэнты гульні ў рэальным часе. Ёсьць вэрсія з назваю «ZAngband» («Zelazny Angband»), заснаваная на «Хроніках Амбэру» Роджэра Жалязнага. Яшчэ адзін «толкінаўскі» варыянт «Tales of Middle Earth» сьпярша разьвіваўся з коду «ZAngband»-у, аднак з вэрсіі 4.0.0 быў цалкам перапісаны, перайменаваны ў «Tales of Maj'Eyal» і цяпер больш ніякага дачыненьня да сьвету Міжзем’я ня мае.

  1. ^ Harris, John. (2008-01-19) COLUMN: @Play: Angband - At Last! (анг.) GameSetWatch Праверана 2010-01-28 г.
  2. ^ Angband OpenSource Initiative
  3. ^ OpenSource Play Angband Праверана 2007-12-24 г. Архіўная копія ад 2007-12-31 г.
  4. ^ Re: Angband 3.1.0 beta released Праверана 2009-01-09 г.
  5. ^ Stepping down as Angband Maintainer rec.games.roguelike.angband Праверана 2007-12-24 г. Архіўная копія ад 2007-11-11 г.
  6. ^ Re: Angband Maintainer (анг.) rec.games.roguelike.angband Праверана 2007-12-24 г.
  7. ^ Angband variant list Праверана 2009-01-18 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць