Anacardiaceae

сямейства расьлінаў

Anacardiaceae — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 83 роды і 860 відаў[1].

Anacardiaceae
Anacardium occidentale — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадСапіндакветныя (Sapindales)
СямействаAnacardiaceae
Бінамінальная намэнклятура
Anacardiaceae R.Br.
ITIS 28771 ·

Апісаньне рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы, хмызьнякі, радзей ліяны альбо шматгадовыя травы. Лісьце чарговае, вельмі рэдка супротыўнае, простае або складанае; прылісткі адсутнічаюць, вельмі рэдка прысутнічаюць. Кветкі ў суквецьці, рэдка адзінкавыя; чашалісьцікаў (3)4–5; пялёсткаў (3)4–5(8), рэдка адсутнічаюць; тычачак (1)5–10. Плод — касьцяніца або крылатка (рэдка ягадападобны або арэхападобны). Насеньне 1–5[2][3][4].

Арэал рэдагаваць

Распаўсюджаныя ў трапічных, субтрапічных і ўмераных рэгіёнах[2][3][4]. У Беларусі ёсьць у вырошчваньні або інтрадукцыі: Rhus glabra, Rhus typhina[5].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 11.11.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 11.11.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 11.11.2020 г.  (анг.)
  5. ^ Kew Science The Euro+Med Plantbase Project Праверана 11.11.2020 г.  (анг.)