Amaroka
«Amaroka» (чытаецца Амаро́ка) — беларускі панк-гурт, утвораны ў сьнежні 2005 году. Стыль — punk-rock.
Amaroka | |
Гады | 2005 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | панк-рок |
Выдавец | Bah Records |
Удзельнікі | Зьміцер Афанасенка Міхаіл Шастак Аляксей Вінакураў Аляксандар Кунскі |
Паходжаньне назвы
рэдагавацьБеларускае слова «Амарока» значыць істота (прывід, або здань), якая не існуе ў навакольным сьвеце і ўплывае на ўсё, што адбываецца вакол (Браніслаў Тарашкевіч), паводле іншых крыніц, «амарока» значыць «зацямненьне»[1].
Гісторыя
рэдагаваць- сьнежань 2005: стварэньне гурту.
- студзень 2006: запісаны першы сынгл гурту — «Людзі». Ён трапіў на складанку «Чарнобыльскі вецер», прымеркаваную да 20-х ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы.
- травень 2006: канцэрт N.R.M., дзе Amaroka давала сугрэў.
- канец вясны 2007: да гурту далучыўся сола-гітарыст Міша Млявы (старэйшы брат бас-гітарыста Стаса).
- восень 2007: альбом Raketa.
- вясна 2008: самотнік Імёны свабоды.
- вясна 2008: зьмены ў гурце: новы ўдарнік (Стас Навіцкі), бас-гітарыст (Міша Шастак).
- лета 2008: сола-гітарыста Мішу Млявага забіраюць у войска на год. Зьміцер вандруе па ЗША.
- восень 2008: вяртаюцца старыя басіст і бубнач.
- зіма 2008: прыходзіць трубач Андрэй Шулякоўскі
- вясна 2009: кліп Флюгер для Першага музычнага каналу.
- травень 2009: да склада гурта дадаецца трамбаніст — Макс Канавалаў.
- лета 2009 вяртаецца з войска сола-гітарыст Міша. Сыходзіць трубач (разьмеркаваны на 2 гады ў Жыткавічы)
- восень 2009: запісаны EP-альбом «Trably».
- люты 2010 Новы бубнач Санчэс, канцэрты па Беларусі да жніўня 2010.
- восень 2010: мяняюцца на новых бубнач і лідэр-гітарыст.
- зіма 2010 песьня «МТВ» на складанцы «ВыбіRight».
- травень 2011 выходзіць альбом «Puls».
- травень 2013 гурт прэзентуе альбом «Пастка».
- ліпень 2014 выходзіць альбом «Virus».
- сакавік 2016 выходзіць сынгл «Abdymi»
Пачатак «Аmaroka»
рэдагавацьУ сьнежні 2005 году лёс зьвёў трох амбітных хлопцаў, якія не ўяўлялі свайго жыцьця бяз музыкі, але не яшчэ ведалі, што менавіта ім наканавана стварыць гурт «АМАRОКА». Як і ў большасьці маладых гуртоў, уласнага матэрыялу не было (толькі невялічкія распрацоўкі), таму гралі каверы на свае ўлюбёныя каманды. Зь цягам часу гурт пасталеў, зьявіліся свае «амарокаўскія» сьпевы, распачалася падрыхтоўка да канцэртаў. З самага пачатку ўдзельнікі імкнуліся да якаснага ўзроўню і добрага гуку. Неўзабаве да гурта прыяднаўся другі гітарыст — Уладзіслаў.
Ужо ў студзені 2006 году быў запісаны першы самотнік гурта — «Людзі», які трапляе на складанку «Чарнобыльскі вецер», прымеркаваную да 20-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. Першым посьпехам стаў канцэрт культавага N.R.M., дзе «Аmaroka» давала сугрэў. Але ў хуткім часе гурт пакідае другі гітарыст (у гэты пэрыяд хлопцы граюць на такіх канцэртах, як «Панк Рэвалюцыя 1,2,3»).
Увесну 2007 году справы пачынаюць паляпшацца — у гурт прыходзіць Міша Млявы (сола-гітара). Ён актыўна далучаецца да працы, прымае ўдзел у стварэньні новых песьняў, распрацоўвае партыі да ўжо існуючых. Пачалося плённае супрацоўніцтва, вынікам якога стаў першы альбом гурта — «Raketa» (сьнежань 2007 г.). Альбом атрымаўся неадназначным, што можна патлумачыць разнабаковым стаўленьнем да музыкі кожнага ўдзельніка, неакрэсьленасьцю стылю. Плытка была запісана на хатняй студыі вакаліста — «Karantin Rec.» (акрамя бубновых партыяў), але па гучаньні наўрад ці магчыма аднесьці яе да DIY. Нягледзячы на гэты посьпех, гурт пакідаюць адразу два ўдзельнікі — Стась Млявы (бас-гітара) і Сяржук Белабоцкі (бубны). Вакансію бас-гітарыста займае даўні сябар гурта — Міхал Шастак, а на месца бубнача прыходзіць Айзік (Стась Навіцкі). Менавіта новаму бубначу гурт абавязаны сучаснай стылістыкай: на зьмену дэпрэсыўнаму цяжкаму року з элемэнтамі хард-кору прыходзіць пазытыўны і вясёлы панк-рок. У гэты час зьяўляюцца такія сьпевы, як «Траблы», «Верагоднасьць», робяцца аранжыроўкі на ўжо добра вядомыя творы, песьня «Імёны Свабоды» трапляе на складанку «НезалежныЯ».
Летам 2008 году гурт прыпыняе працу з-за адсутнасьці пастаяннага склада ўдзельнікаў.
2008—2010. Станаўленьне стылю
рэдагавацьВосеньню 2008 году гурт распачынае актыўную працу: вяртаюцца бас-гітарыст і бубнач зь першага складу, месца другога гітарыста часова займае Міхал Шастак (Міша Млявы знаходзіўся ў войску), Зьміцер Афанасенка стала ўтрымлівае пазыцыю лідэра гурта. Зь верасьня па сьнежань 2008 году «Аmaroka» грае на шэрагу фэстаў: у падтрымку Міхала Млявага адбываецца канцэрт «Military STOP» у вайсковай частцы, граюцца гаражнікі (на якія часам зьбіралася да 50 чалавек). У кастрычніку да гурта далучаецца трубач Пятрусь (Андрэй Шулякоўскі), што дадае яшчэ больш пазытыву. У пачатку 2009 году гурт прымае ўдзел у такіх канцэртах, як PUNK-ROCK (Amaroka & !OtHERos!) і UnReal Student Life 2009. Травень прыносіць «папаўненьне» — трамбон (Макс Канавалаў з гурта «Делай зарядку»). У жніўні праца аднаўляецца: вяртаецца з войска гітарыст, акрэсьліваецца стыль выкананьня (паміж алдовым брытанскім і каліфарнійскім панк-рокам), вядзецца падрыхтоўка да новай канцэртнай праграмы. Зь верасьня па сьнежань 2009 году гурт прымае ўдзел у такіх імпрэзах, як Rock Battle 2009, «Positive Punk Rock», «Такія Пернікі» і інш. У лістападзе быў запісаны EP пад назвай «Trably», у склад якога ўвайшлі толькі новыя сьпевы: «Cry Baby», «Сэрца ў Ню-Ёрку», «MTV», «Траблы». А ўжо 20 сьнежня адбылася яго прэзэнтацыя ў клюбе «Добрыя Мыслі». На жаль, за некалькі дзён да прэзэнтацыі гурт ужо назаўсёды пакідаюць Стась Млявы і Сяржук Белабоцкі. Канцэрт адбываецца ў міні-складзе: Зьміцер Афанасенка (сьпеў, бубны), Міхал Млявы (сола-гітара) і Міхал Шэстак (бас-гітара).
Канцэртны пэрыяд
рэдагавацьНевялічкі перапынак і ў лютым 2010 да гурта далучаецца бубнач Санчэс, высокі ўзровень валоданьня інструмэнтам дадае гурту больш выразнасьці і стылістычнай акрэсьленасьці.
Канцэрты за гэты час: Kill your TV set, Tribute to Ramones in Minsk, фэстываль «Второе Дыхание», PunkRock Show, NoN-stop Punk Gig, Positive Punk-rock Amaroka in Эндорфин, Палац мастацтваў, Amaroka at FleshMobFest.
Канец восені — адбываецца зьмена складу, прыходзяць новы лідэр-гітарыст Аляксей Вінакураў і бубнач Ціхан Батура.
Рыхтуецца новая праграма, адбываюцца канцэрты ў Менску.
Puls
рэдагавацьУ траўні 2011 выходзіць альбом «Puls». Запіс адбылася ў Ваўкавыску на студыі Seventh Heaven Records, мастэрынг рабіў сябра з Гародні, выдаўніцтвам займаліся самі ўдзельнікі.
Pastka
рэдагавацьУ траўні 2013 у менскім «Рэ:пабліку» гурт прэзентуе новы альбом, у якім можна пачуць адноўленыя песьні «Людзі» і «Флюгер», а таксама 2 песьні на ангельсакай «We’re Selling» i «Artificial World».
Забарона
рэдагавацьУ канцы траўня 2014 году канцэрт гурта AMAROKA быў афіцыйна забаронены. Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай працы, культуры й па справах моладзі Менгарвыканкаму забараніла канцэрт, які плянавалі правесьці 5 чэрвеня ў клюбе «Re:Public» і на якім плянавалася прэзэнтаваць альбом «Virus». Згодна з афіцыйным дакумэнтам, творчасьць гурту можа падпадаць пад прапаганду вайны ці экстрэмізму ды ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы[2].
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Raketa (2007)
- Trably (2009)
- PULS (2011)
- Pastka (2013)
- Virus (2014)
Удзел у складанках
рэдагаваць- Чарнобыльскі вецер (БМА, 2006) — «Людзі»
- НезалежныЯ (Volia music, 2008) — «Імёны Свабоды»
- Выбіright (БМА, 2010) — «MTV»
Удзельнікі
рэдагавацьСклад
рэдагаваць- Зьміцер Афанасенка: сьпеў, гітара
- Міша Шастак: бас-гітара, сьпеў (зь вясны 2008)
- Лёша Вінакураў: лідэр-гітара (з канца вясны 2010)
- Аляксандар Кунскі: бубны (2010, з 2013)
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Ціхан Батура: бубны (2010 — 2013)
- Стась (Sid) Млявы: бас-гітара (ад 2005 да вясны 2008, восень 2008 — ?)
- Сяржук Белабоцкі: бубны (ад 2005 да 2007, восень 2008 — ?)
- Міша Млявы: гітара (2007—2010)
- Стас Навіцкі: бубны (2008)
- Пятрусь (Андрэй Шулякоўскі): труба (кастрычнік 2009 — ?)
- Макс Канавалаў: трамбон (травень 2009)