Agnostic Front
Agnostic Front — амэрыканскі гардкор-панк-гурт, заснаваны ў Нью-Ёрку ў 1980 годзе.
Agnostic Front | |
Agnostic Front, 2016 | |
Гады | 1980 — 1992 1997 — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Нью-Ёрк, Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Мова | ангельская |
Жанр | гардкор-панк |
Выдавец | Last Warning, Rat Cage, Combat, Epitaph, Hellcat, Nuclear Blast, I Scream |
Зьвязаныя праекты | Roger Miret and the Disasters, Madball |
Удзельнікі | Роджэр Мірэт Віні Стыгма Крэйг Сыльвэрман Майк Гала Покі Мо |
www.agnosticfront.com |
Гісторыя
рэдагаваць1980—1992
рэдагавацьАдметнай рысай гурту, асабліва на раньнім пэрыядзе, заўсёды зьяўлялася пастаянная зьмена складу, часам зьмяняліся па некалькі музыкаў у год. Адзіным нязьменным удзельнікам зьяўляецца нью-ёрцкі гітарыст і заснавальнік калектыву Віні Стыгма, экс-удзельнік гурту Eliminators.
У 1983 годзе быў запісаны дэбютны EP United Blood. Вакалістам групы да гэтага часу стаў Роджэр Мірэт, бубначом — Рэй Барбэр, гітарыстам — Адам Мушы.
У 1984 быў выпушчаны альбом Victim In Pain. Да таго часу на бубнах быў Дэйв Джонз (крыху пазьней яго зьмяніў Джым Калеці), бас-гітара — Роб Кабула. Альбом стаў прыкметнай зьявай на мясцовай гардкор-сцэне. Agnostic Front сталі часта даваць канцэрты ў знакамітым нью-ёрцкім клюбе CBGB (акрамя іх у клюбе выступалі, напрыклад, The Cro-Mags, Murphy’s Law), дзе вакол групы сфармавалася свая каманда фанаў.
Альбом Cause For Alarm, які выйшаў у 1986 годзе, стаў бліжэй да трэш-мэталу, чым да традыцыйнага гардкор-гучаньня. Гэта не магло ня выклікаць незадаволенасьці сярод фанатаў гардкору, частка якіх адвярнулася ад гурту. Традыцыю сыходу ў трэш-мэтал працягнуў і наступны альбом — Liberty And Justice For …. У тым жа годзе вакаліст гурта Роджэр Мірэт быў арыштаваны і абвінавачаны ў захоўваньні наркотыкаў. Тым ня менш, гэта не перашкодзіла гурту адправіцца ў свой першы эўрапейскі тур (Мірэта часова замяніў Майкл Шост).
Пасьля выхаду Мірэта з-за кратаў, пры дапамозе ўдзельнікаў Madball і Sick of It All быў запісаны альбом One Voice. Але ў тым жа годзе гурт распаўся, у канцы выпусьціўшы зборнік To Be Continued і канцэртнік Last Warning. Апошні канцэрт быў дадзены ў тым жа CBGB ў сьнежні 1992 году.
1997 — нашы дні
рэдагавацьСтыгма і Мірэт аднавілі Agnostic Front у траўні 1996 году, зрабілі некалькі канцэртаў у сьнежні 1996 году, ўзялі Джымі Калеці на бубны і Роба Кабула, які граў з Against The Grain у той час, на бас. Гурт заключыў кантракт з «Epitaph Records», і ў 1998 годзе выпусьціў альбом Something’s Gotta Give (хоць, па заўвазе Мірэта, першапачатковая назва была Today, Tomorrow, Forever), дзе вярнуўся да клясычнага гардкор-гучаньня.
У наступным альбоме гурту, Riot, Riot, Upstart, прынялі ўдзел Білі Мілана з M.O.D. і Ларс Фрэдрыксэн з Rancid. У 2002 годзе Мірэт заняўся іншым праектам Roger Miret and the Disasters, гук якога быў бліжэй да Oi! гучаньня.
У 2004 годзе адбылася зьмена лэйблу на Nuclear Blast Records. 6 лістапада 2007 году Agnostic Front выпусьцілі альбом Warriors з гітом «For My Family».
У 2008 годзе сынгл «Victim in Pain» загучаў ў гульні Grand Theft Auto 4.
Дыскаграфія
рэдагавацьСтудыйныя альбомы
рэдагаваць- Victim in Pain (1984) Rat Cage Records
- Cause for Alarm (1986) Relativity/Combat Records
- Liberty and Justice For… (1987) Relativity/Combat Records
- One Voice (1992) Relativity/Roadrunner Records
- Something’s Gotta Give (1998) Epitaph Records
- Riot, Riot, Upstart (1999) Epitaph Records
- Dead Yuppies (2001) Epitaph Records
- Another Voice (2004) Nuclear Blast Records
- Warriors (2007) Nuclear Blast Records
- My Life My Way (2011) Nuclear Blast Records
DVD/VHS
рэдагаваць- Live at CBGB’s DVD 2006
- CBGB’s Punk From the Bowery
- LIVE in N.Y.C. '91… (канцэрт разам з Sick Of It All і Gorilla Biscuits)
Сынглы
рэдагаваць- United Blood EP (1983) Last Warning Records
- Puro des Madre (en español) EP (1998) Hellcat Records
- For My Family EP (2007) Nuclear Blast Records
- That’s Life 7" (2011) Bridge 9 Records
Музычныя відэа
рэдагаваць- Anthem [Live] (1989)
- Gotta Go (1998)
- Riot, Riot, Upstart (1999)
- So Pure to Me (2004)
- Peace (2005)
- All Is Not Forgotten (2005)
- All Is Not Forgotten [Live] (2006)
- Addiction (2007)
- For My Family (2007)
- Dead to Me [Live] (2007)
- That’s Life (2011)
- A Mi Manera (2011)
- My Life My Way (2011)
- Us Against the World (2012)
- Blitzkrieg Bop (2013)
Зборнікі
рэдагаваць- Raw Unleashed (1995) Grand Theft Audio
- Respect Your Roots Worldwide (2012) Strength Records
Удзельнікі
рэдагаваць- Роджэр Мірэт — сьпеў (з 1982)
- Віні Стыгма — гітара (з 1980)
- Крэйг Сыльвэрман — гітара (з 2014)
- Майк Гала — бас-гітара (з 2001)
- Покі Мо — бубны (з 2009)
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Джозэф Джэймз — гітара (2009—2014)
- Люі Бэата — бубны
- Джымі Калеці — бубны
- Мэт Гэндэрсан — гітара
- Дэйв Джонз — бубны
- Роб Кабула — бас-гітара
- Алекс Кінан — гітара
- Алан Пэтэрс — бас-гітара
- Крэйг Сэтары — бас-гітара
- Ўіл Шэплер — бубны
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьAgnostic Front — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.)