Гімн Расейскай Фэдэрацыі
Гімн Расейскай Фэдэрацыі — адзін з галоўных дзяржаўных сымбаляў Расеі, нараўне са сьцягам і гербам.
1 | Малітва расейцаў (1816—1833) |
2 | Божа, Цара храні! (1833—1917) |
3 | Працоўная Марсэльеза (1917) |
4 | Інтэрнацыянал (1917—1944) |
5 | Гімн СССР (1944—1991) |
6 | Патрыятычная песьня (1991—2000) |
7 | Гімн Расеі (з 2000) |
Гімн РФ напісаны Сяргеем Міхалковым і Габрыэлем Эль-Рэгістан на музыку Аляксандра Аляксандрава. Прыняты ў 2000 годзе. у выкананьні хору
Тэкст
рэдагаваць- Россия — священная наша держава,
- Россия — любимая наша страна.
- Могучая воля, великая слава —
- Твое достоянье на все времена!
- Славься, Отечество наше свободное,
- Братских народов союз вековой,
- Предками данная мудрость народная!
- Славься, страна! Мы гордимся тобой!
- От южных морей до полярного края
- Раскинулись наши леса и поля.
- Одна ты на свете! Одна ты такая —
- Хранимая Богом родная земля!
- Широкий простор для мечты и для жизни
- Грядущие нам открывают года.
- Нам силу дает наша верность Отчизне.
- Так было, так есть и так будет всегда!
Пераклад
рэдагаваць- Расея — сьвятая наша дзяржава,
- Расея — улюблёная наша краіна.
- Магутная воля, вялікая слава —
- Твае здабыткі на ўсе часы!
- Слаўся, Айчына наша вольная,
- Братэрскіх народаў векавы хаўрус,
- Дадзеная продкамі мудрасьць народная!
- Слаўся, краіна, мы ганарымся табою!
- Ад паўдзённых мораў да палярнага краю
- Раскінуліся нашыя лясы і палі.
- Ты адзіная ў сьвеце такая —
- Баранёная Богам родная зямля!
- Шырокі прастор для мары і жыцьця
- Адчыняе нам будучыня.
- Нам дае сілу вернасьць Айчыне —
- Так было, гэтак ёсьць і будзе заўжды!
Прыняцьце гімну
рэдагавацьГімн на музыку Аляксандрава быў прыняты законам «Аб Дзяржаўным гімне Расейскай Фэдэрацыі» ад 8 сьнежня 2000 (ухвалены Радай Фэдэрацыі 20 сьнежня 2000). За прыняцьце гэтага закону прагаласавала 377 дэпутатаў Дзярждумы (83,8 %), супраць — 53 дэпутаты (11,8 %). Пры гэтым вынікі пайменнага галасаваньня[1] паказваюць, што гімн карыстаўся падтрымкай фракцый КПРФ, «Адзінства», «Айчына — Уся Расея», ЛДПР, дэпутацкіх груп «Народны дэпутат», «Рэгіёны Расеі», Аграпрамысловай дэпутацкай групай. Супраць яго выступалі дэмакратычныя фракцыі — СПС і «Яблака».
Крытыка гімну
рэдагавацьПадчас абмеркаваньняў закона некаторая колькасьць жыхароў Расеі выступілі супраць яго. Асноўным аргумэнтам крытыкі гімну было яго падабенства з гімнам СССР, прынятым пры Сталіне.
Мы выяўляем катэгарычны пратэст супраць (…) прыняцьця сталінскага гімну, на якім ляжыць нязмыўную пляму крыві дзясяткаў мільёнаў грамадзян нашай краіны. | ||
—Рыгор Яўлінскі |
Грамадзтва «Мемарыял» і Маскоўская Хельсінкская група ў сваёй сумеснай заяве[2] пісалі, у прыватнасьці:
Гімн СССР абсалютна адпавядаў духу сталінскай імпэрыі, пабудаванай на костках мільёнаў людзей. І адраджэньне камуністычнага гімну сёньня — гэта ня проста нуда па тых часах. Кожнаму вольна шкадаваць або не шкадаваць аб канцы савецкай эпохі; але настальгія, якая ўвасобілася ў дзяржаўны гімн — гэта ўжо не настальгія. Гэта спроба пакласьці аджылыя стэрэатыпы ў аснову новай дзяржаўнай палітыкі. Гэта — крок да рэваншу.
За дзень да галасаваньня ў Дзярждуме быў апублікаваны заклік[3] рэдактараў шэрагу вядомых у вузкіх кругах гуманітарных часопісаў, у якім гаварылася:
Для нас чырвоны сьцяг і музыка Аляксандрава адназначна сымбалізуюць выродлівую савецкую эпоху і гэтак жа адназначна паказваюць на той вэктар разьвіцьця нашай краіны, які вы выбіраеце. Мы ніколі не пагодзімся з гэтым выбарам.
Прадстаўнікі расейскай дыяспары за мяжой (каля 100 чалавек) таксама накіравалі ў адрас прэзыдэнта РФ Пуціна зварот[4] з крытыкай гімну:
Мы лічым, што савецкі рэжым ніякай выявай ня можа атаясамляцца ні з расейскай нацыяй, ні з Расейскай Дзяржавай. Савецкі рэжым, які ня вёў сваю спадчыну ад гістарычнай Расеі, ня толькі правёў ганеньні на праваслаўную веру [РПЦ Масквы] і ўчыніў генацыд над расейскім народам, але таксама разьвіваў і падтрымліваў расейскафобскі сэпаратызм сярод так званых «рэспублік вольных», стала зьневажаючы асобу расейскай нацыі. Жаласныя наступствы гэтых злачынстваў перад усімі народамі Расеі ясна адчуваюцца сёньня. Выкарыстаньне мэлёдыі гімна СССР для Расейскага нацыянальнага гімнй — «народнай малітвы» — будзе выклікаць агіду ў шматлікіх расейцаў ня толькі ў Замежжы, але і на Радзіме, бо будзе падкрэсліваць, што сучасны Расейскі ўрад лічыць сябе пераемнікам савецкага рэжыму замест гістарычнай Расеі.
Уладзімер Шэхаў зьвяртаўся ў Канстытуцыйны Суд РФ з пазовай[5] аб прызнаньні гімну супярэчным Канстытуцыі РФ, прычым падставай для падачы пазовы было сьцьвярджэньне аб недапушчальнасьці выкарыстаньня слова «Бог» у тэксце гімну.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Музэй расейскіх гімнаў (рас.) — больш 40 аўдыё- і відэазапісаў гімна Расеі ў розных выкананьнях
- Аўтар нацыянальнага Гімну (рас.) або Які Гімн патрэбен Расеі на сайце К.Кавалёва — аўтара кнігі «Бортнянскі» ў сэрыі ЖЗЛ
- Дзяржаўныя сымбалі Расеі (рас.)
- Дзяржаўныя сымбалі Расеі — Тэкст Дзяржаўнага гімну Расейскай Фэдэрацыі (словы С. Міхалкова)
- Дзяржаўны гімн Расейскай Фэдэрацыі ў выкананьні сымфанічнага аркестра (адзін куплет)
- Дзяржаўны гімн Расейскай Фэдэрацыі ў выкананьні сымфанічнага аркестра (тры куплета)
- Дзяржаўны гімн Расейскай Фэдэрацыі ў выкананьні сымфанічнага аркестра і хору (тры куплета)
- Музыка гімна (бяз слоў)
- 6.4.7 Парадокс 80 % або парадокс Расейскага гімну і 6.4.8 Больш 30 «што менавіта дрэнна» або чаму праблему нельга не вырашаць. (рас.)
- Рашэньне КС РФ па пазове аб адмене Гімну РФ (рас.)
- Акорды Гімна Расеі