Amaroka

(Перанакіравана з «AMAROKA»)

«Amaroka» (чытаецца Амаро́ка) — беларускі панк-гурт, утвораны ў сьнежні 2005 году. Стыль — punk-rock.

Amaroka
Гады 2005 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова беларуская
Жанр панк-рок
Выдавец Bah Records
Удзельнікі Зьміцер Афанасенка
Міхаіл Шастак
Аляксей Вінакураў
Аляксандар Кунскі

Паходжаньне назвы

рэдагаваць

Беларускае слова «Амарока» значыць істота (прывід, або здань), якая не існуе ў навакольным сьвеце і ўплывае на ўсё, што адбываецца вакол (Браніслаў Тарашкевіч), паводле іншых крыніц, «амарока» значыць «зацямненьне»[1].

Гісторыя

рэдагаваць
  • сьнежань 2005: стварэньне гурту.
  • студзень 2006: запісаны першы сынгл гурту — «Людзі». Ён трапіў на складанку «Чарнобыльскі вецер», прымеркаваную да 20-х ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы.
  • травень 2006: канцэрт N.R.M., дзе Amaroka давала сугрэў.
  • канец вясны 2007: да гурту далучыўся сола-гітарыст Міша Млявы (старэйшы брат бас-гітарыста Стаса).
  • восень 2007: альбом Raketa.
  • вясна 2008: самотнік Імёны свабоды.
  • вясна 2008: зьмены ў гурце: новы ўдарнік (Стас Навіцкі), бас-гітарыст (Міша Шастак).
  • лета 2008: сола-гітарыста Мішу Млявага забіраюць у войска на год. Зьміцер вандруе па ЗША.
  • восень 2008: вяртаюцца старыя басіст і бубнач.
  • зіма 2008: прыходзіць трубач Андрэй Шулякоўскі
  • вясна 2009: кліп Флюгер для Першага музычнага каналу.
  • травень 2009: да склада гурта дадаецца трамбаніст — Макс Канавалаў.
  • лета 2009 вяртаецца з войска сола-гітарыст Міша. Сыходзіць трубач (разьмеркаваны на 2 гады ў Жыткавічы)
  • восень 2009: запісаны EP-альбом «Trably».
  • люты 2010 Новы бубнач Санчэс, канцэрты па Беларусі да жніўня 2010.
  • восень 2010: мяняюцца на новых бубнач і лідэр-гітарыст.
  • зіма 2010 песьня «МТВ» на складанцы «ВыбіRight».
  • травень 2011 выходзіць альбом «Puls».
  • травень 2013 гурт прэзентуе альбом «Пастка».
  • ліпень 2014 выходзіць альбом «Virus».
  • сакавік 2016 выходзіць сынгл «Abdymi»

Пачатак «Аmaroka»

рэдагаваць

У сьнежні 2005 году лёс зьвёў трох амбітных хлопцаў, якія не ўяўлялі свайго жыцьця бяз музыкі, але не яшчэ ведалі, што менавіта ім наканавана стварыць гурт «АМАRОКА». Як і ў большасьці маладых гуртоў, уласнага матэрыялу не было (толькі невялічкія распрацоўкі), таму гралі каверы на свае ўлюбёныя каманды. Зь цягам часу гурт пасталеў, зьявіліся свае «амарокаўскія» сьпевы, распачалася падрыхтоўка да канцэртаў. З самага пачатку ўдзельнікі імкнуліся да якаснага ўзроўню і добрага гуку. Неўзабаве да гурта прыяднаўся другі гітарыст — Уладзіслаў.

Ужо ў студзені 2006 году быў запісаны першы самотнік гурта — «Людзі», які трапляе на складанку «Чарнобыльскі вецер», прымеркаваную да 20-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. Першым посьпехам стаў канцэрт культавага N.R.M., дзе «Аmaroka» давала сугрэў. Але ў хуткім часе гурт пакідае другі гітарыст (у гэты пэрыяд хлопцы граюць на такіх канцэртах, як «Панк Рэвалюцыя 1,2,3»).

Увесну 2007 году справы пачынаюць паляпшацца — у гурт прыходзіць Міша Млявы (сола-гітара). Ён актыўна далучаецца да працы, прымае ўдзел у стварэньні новых песьняў, распрацоўвае партыі да ўжо існуючых. Пачалося плённае супрацоўніцтва, вынікам якога стаў першы альбом гурта — «Raketa» (сьнежань 2007 г.). Альбом атрымаўся неадназначным, што можна патлумачыць разнабаковым стаўленьнем да музыкі кожнага ўдзельніка, неакрэсьленасьцю стылю. Плытка была запісана на хатняй студыі вакаліста — «Karantin Rec.» (акрамя бубновых партыяў), але па гучаньні наўрад ці магчыма аднесьці яе да DIY. Нягледзячы на гэты посьпех, гурт пакідаюць адразу два ўдзельнікі — Стась Млявы (бас-гітара) і Сяржук Белабоцкі (бубны). Вакансію бас-гітарыста займае даўні сябар гурта — Міхал Шастак, а на месца бубнача прыходзіць Айзік (Стась Навіцкі). Менавіта новаму бубначу гурт абавязаны сучаснай стылістыкай: на зьмену дэпрэсыўнаму цяжкаму року з элемэнтамі хард-кору прыходзіць пазытыўны і вясёлы панк-рок. У гэты час зьяўляюцца такія сьпевы, як «Траблы», «Верагоднасьць», робяцца аранжыроўкі на ўжо добра вядомыя творы, песьня «Імёны Свабоды» трапляе на складанку «НезалежныЯ».

Летам 2008 году гурт прыпыняе працу з-за адсутнасьці пастаяннага склада ўдзельнікаў.

2008—2010. Станаўленьне стылю

рэдагаваць

Восеньню 2008 году гурт распачынае актыўную працу: вяртаюцца бас-гітарыст і бубнач зь першага складу, месца другога гітарыста часова займае Міхал Шастак (Міша Млявы знаходзіўся ў войску), Зьміцер Афанасенка стала ўтрымлівае пазыцыю лідэра гурта. Зь верасьня па сьнежань 2008 году «Аmaroka» грае на шэрагу фэстаў: у падтрымку Міхала Млявага адбываецца канцэрт «Military STOP» у вайсковай частцы, граюцца гаражнікі (на якія часам зьбіралася да 50 чалавек). У кастрычніку да гурта далучаецца трубач Пятрусь (Андрэй Шулякоўскі), што дадае яшчэ больш пазытыву. У пачатку 2009 году гурт прымае ўдзел у такіх канцэртах, як PUNK-ROCK (Amaroka & !OtHERos!) і UnReal Student Life 2009. Травень прыносіць «папаўненьне» — трамбон (Макс Канавалаў з гурта «Делай зарядку»). У жніўні праца аднаўляецца: вяртаецца з войска гітарыст, акрэсьліваецца стыль выкананьня (паміж алдовым брытанскім і каліфарнійскім панк-рокам), вядзецца падрыхтоўка да новай канцэртнай праграмы. Зь верасьня па сьнежань 2009 году гурт прымае ўдзел у такіх імпрэзах, як Rock Battle 2009, «Positive Punk Rock», «Такія Пернікі» і інш. У лістападзе быў запісаны EP пад назвай «Trably», у склад якога ўвайшлі толькі новыя сьпевы: «Cry Baby», «Сэрца ў Ню-Ёрку», «MTV», «Траблы». А ўжо 20 сьнежня адбылася яго прэзэнтацыя ў клюбе «Добрыя Мыслі». На жаль, за некалькі дзён да прэзэнтацыі гурт ужо назаўсёды пакідаюць Стась Млявы і Сяржук Белабоцкі. Канцэрт адбываецца ў міні-складзе: Зьміцер Афанасенка (сьпеў, бубны), Міхал Млявы (сола-гітара) і Міхал Шэстак (бас-гітара).

Канцэртны пэрыяд

рэдагаваць

Невялічкі перапынак і ў лютым 2010 да гурта далучаецца бубнач Санчэс, высокі ўзровень валоданьня інструмэнтам дадае гурту больш выразнасьці і стылістычнай акрэсьленасьці.
Канцэрты за гэты час: Kill your TV set, Tribute to Ramones in Minsk, фэстываль «Второе Дыхание», PunkRock Show, NoN-stop Punk Gig, Positive Punk-rock Amaroka in Эндорфин, Палац мастацтваў, Amaroka at FleshMobFest.
Канец восені — адбываецца зьмена складу, прыходзяць новы лідэр-гітарыст Аляксей Вінакураў і бубнач Ціхан Батура.
Рыхтуецца новая праграма, адбываюцца канцэрты ў Менску.

У траўні 2011 выходзіць альбом «Puls». Запіс адбылася ў Ваўкавыску на студыі Seventh Heaven Records, мастэрынг рабіў сябра з Гародні, выдаўніцтвам займаліся самі ўдзельнікі.

У траўні 2013 у менскім «Рэ:пабліку» гурт прэзентуе новы альбом, у якім можна пачуць адноўленыя песьні «Людзі» і «Флюгер», а таксама 2 песьні на ангельсакай «We’re Selling» i «Artificial World».

Забарона

рэдагаваць

У канцы траўня 2014 году канцэрт гурта AMAROKA быў афіцыйна забаронены. Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай працы, культуры й па справах моладзі Менгарвыканкаму забараніла канцэрт, які плянавалі правесьці 5 чэрвеня ў клюбе «Re:Public» і на якім плянавалася прэзэнтаваць альбом «Virus». Згодна з афіцыйным дакумэнтам, творчасьць гурту можа падпадаць пад прапаганду вайны ці экстрэмізму ды ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы[2].

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • Raketa (2007)
  • Trably (2009)
  • PULS (2011)
  • Pastka (2013)
  • Virus (2014)

Удзел у складанках

рэдагаваць

Удзельнікі

рэдагаваць
 
Зьміцер Афанасенка
  • Зьміцер Афанасенка: сьпеў, гітара
  • Міша Шастак: бас-гітара, сьпеў (зь вясны 2008)
  • Лёша Вінакураў: лідэр-гітара (з канца вясны 2010)
  • Аляксандар Кунскі: бубны (2010, з 2013)

Былыя ўдзельнікі

рэдагаваць
  • Ціхан Батура: бубны (2010 — 2013)
  • Стась (Sid) Млявы: бас-гітара (ад 2005 да вясны 2008, восень 2008 — ?)
  • Сяржук Белабоцкі: бубны (ад 2005 да 2007, восень 2008 — ?)
  • Міша Млявы: гітара (2007—2010)
  • Стас Навіцкі: бубны (2008)
  • Пятрусь (Андрэй Шулякоўскі): труба (кастрычнік 2009 — ?)
  • Макс Канавалаў: трамбон (травень 2009)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць