86-ы пяхотны полк (86 pp) — аддзел пяхоты Самаабароны Літвы і Беларусі і Войска Польскага II Рэчы Паспалітай.

86-ы полк пяхоты
86 Pulk Piechoty
Гады існаваньня 19211939
Краіна Сьцяг Польшчы Польская рэспубліка
Падпарадкаваньне 19-я дывізія пяхоты
Уваходзіць у Войска Польскае
Тып пяхота
Дысьлякацыя Вільня; Маладэчна (I батальён разьмяшчаўся ў Красным, а батальён запасу ў Новавілейцы)
Войны Польска-бальшавіцкая вайна
Польская кампанія 1939 году
Вядомыя камандзіры Камандуючыя 86-га палка пяхоты, гл. сьпіс

Утвораны ў верасьні 1921 року ў выніку пераназваньня Менскага палку стральцоў Войска Сярэдняй Літвы.

У верасьнёўскай вайне Польшчы супраць Трэцяга Райху полк удзельнічаў у складзе 19-й дывізіі пяхоты Войска Польскага з складзе Арміі «Прусы».

Полк у мірныя часы

рэдагаваць

Ад 9 сакавіка 1921 року полк разьмяшчаўся ў гарнізоне Вільня, а ад верасьня 1922 року ў гарнізоне ў Маладэчне (III батальён знаходзіўся ў Красным пад Маладэчнам, а батальён запасу ў Новавілейцы). У 1924 року ў межах фальварку Гелянова было распачата будаўніцтва новых кашараў для аддзелу, ініцыятарам будаўніцтва зьявіўся тагачасны камандзір палка Людвік Бацянскі. Падчас будоўлі кашараў у Гелянове выявіліся фінансавыя парушэньні брата ген. Даб-Бернацкага.

Па распараджэньні Міністэрства вайсковых справаў Польшчы з 1939 року полк быў залічаны да III катэгорыі пяхотных палкоў (што значыць, што полк знаходзіўся ў стане, набліжаным да вайны). Чакалася, што польскае войска падчас вайны будзе весьці абаронную вайну. Штогод полк атрымліваў каля 1010 навабранцаў, большая частка зь якіх былі выхадцамі з Маладэчна й навакольля. Па штаце ў палку было 68 афіцэраў і 2200 падафіцэраў і жаўнераў[1].

Жаўнеры палку

рэдагаваць
 

Камандзіры палку

Афіцэры

Вышэйшы камандны састаў у верасьні 1939

  • кіраўнік палку — палкоўнік Валенты Пэшэк
  • кіраўнік I батальёну — маёр Чэслаў Скіміна
  • кіраўнік II батальёну — маёр Францішак M. Mараўскі
  • кіраўнік III батальёну — палкоўнік Браніслаў Паплатэк

Узнагароджаныя срэбным крыжам Ордэну Virtuti Militari V кляса за вайну 1918—1920
Сьпіс узнагароджаных срэбным крыжам Ордэну Virtuti Militari V кляса за вайну 1918—1920 гг.[2]

 
Ордэн Virtuti Militari
Палкавая харугва
падпалкоўнік Браніслаў Адамовіч
сяржант Станіслаў Бартковяк
ст. сяржант Уладыслаў Барташ
узводны Францішак Бонк
паручнік Эдвін Беляўскі
паручнік Ігнацы Біруля-Бялыніцкі
ст. шараговы Валенты Ціхоцкі
капітан Антоні Дубінскі
шараговы Станіслаў Дунай
сяржант Леан Дыц
сяржант Браніслаў Дылеўскі
шараговы Людвін Фігэлянд
падпаручнік Эдвард Фраэліх
капрал Юзэф Глінкоўскі
узводны Гжэгаж Гавароў
паручнік Рышард Гэпнэр
сяржант Зыгмунт Гулевіч
сяржант Валенты Яніцкі
ст. шараговы Антоні Енджэеўскі
сяржант Ян Каміньскі
шараговы Ян Карасевіч
капрал Пётар Карбаўніцкі
капрал Вінцэнты Казімерчак[3]
паручнік Антоні Календа
падпаручнік Багуслаў Камарніцкі
падпаручнік Войцэх Корсак
сяржант Эдвард Лясота
узводны Стэфан Лясота
ст. сяржант Балеслаў Лепэрт
узводны Антоні Лазарэвіч
узводны Юльян Лобейша
сяржант Юзэф Маік
паручнік Уладыслаў Малахоўскі
шараговы Караль Мазур
падпаручнік Юзэф Масакоўскі
сяржант Чэслаў Мруз
капітан Казімеж Недзьведзкі
шараговы Балеслаў Непакойчыцкі
шараговы Францішак Навацкі
падхарунжы Бальтазар Баляслаў Навакоўскі
ст. шараговы Зыгмунт Навіцкі
ст. шараговы Мікалай Акалатовіч
ст. шараговы Пётар Асухоўскі
паручнік Аляксандар Пстроцкі
паручнік Гэнрык Патрыцы
падпаручнік Караль Прасцэвіч
узводны Юзэф Празаровіч
маёр Вінцэнты Руткевіч
капрал Уладзіслаў Саўда
паручнік Юльян Селевіч
падпаручнік Антоні Сьлівіньскі
сяржант Марцін Сукаль
капрал Вінцэнты Стахоўскі
шараговы Францішак Стэмпень
сяржант Шымон Шэлаг
ст. шараговы Станіслаў Шэршэнь
шараговы Ксавэры Шыманец
сяржант Яўгеніюш Трумпус
маёр Юзэф Цхэрніх
падпаручнік Юзэф Вэракса
падхарунжы Ян Валкавіцкі
узводны Юзэф Завада
ст. шараговы Ян Хыла
 
1 злоты 86 пяхотнага палку ў Маладэчне

Палкавыя сымбалі

рэдагаваць

Штандарт
Сьцяг 86-га палка быў заснаваны грамадзтвам Менску. 18 сакавіка 1921 року штандарт палку ўручыў у Вільні дэлегат РП Уладыслаў Рачкевіч[4].

Другую харугву полк атрымаў ад жыхароў сталіцы Варшавы за заслугі ў яе абароне ў жніўні 1920 року. Срэбранага арла да харугвы прапанаваў Вінцэнты Вабіньскі. Харугва была ўручана 30 сакавіка 1921 року праз ксяндза біскупа Бандурскага. Для сьвяткаваньня ўсялякіх урачыстасьцяў полк ужываў абедзьве харугвы. Пазьней другая харугва была аддадзена Музэю Войска ў Варшаве.[5]

Нагрудны знак
Нагрудны знак быў зацьверджаны распараджэньнем Міністэрства Вайсковых Спраў ад 18 траўня 1929 року, мае форму крыжа. У сярэдзіне знака перасякальныя зброі, на якія накладзены срэбны арол з шырока расстаўленымі крыламі, які трымае гербавы шчыт Менскай зямлі, пакрыты чорна-белай эмальлю. Зброя крыжа пераплятаецца са срэбраным лаўровым вянком. Акрамя таго зьнізу знак мае надпісы дат утварэньня палка 1712 і 1918[6].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Zdzisław Jagiełło.Piechota Wojska Polskiego 1918-1939. — Warszawa: Bellona. — С. 65. — ISBN 978-83-11-10206-4
  2. ^ «Zarys historji wojennej 86-go mińskiego pułku piechoty» с. 43—44
  3. ^ Напісаньне прозьвішча Казімерчак у: Stanisław Mieczkowski Zarys historji wojennej 86-go mińskiego pułku piechoty, Warszawa 1929; с. 43 паз. 25; у іншых сустракаецца: Казімерчук (напр. у: Kawalerowie Orderu Virtuti Militari
  4. ^ Kazimierz Satora.Opowieści wrześniowych sztandarów. — С. 164.
  5. ^ ’’Zarys historji wojennej pułków polskich 1918—1920 с. 38
  6. ^ Zdzisław Sawicki.Odznaki Wojska Polskiego 1918-1945. — С. 136.

Літаратура

рэдагаваць
  • Kazimierz Satora. Opowieści wrześniowych sztandarów. — Warszawa: Instytut Wydawniczy Pax. — ISBN 83-211-1104-1
  • Zdzisław Sawicki. Odznaki Wojska Polskiego 1918-1945: Katalog Zbioru Falerystycznego: Wojsko Polskie 1918-1939: Polskie Siy Zbrojne Na Zachodzie. — Warszawa: Pantera Books. — ISBN 83-204-3299-5
  • «Almanach oficerski»: praca zbiorowa, Wojskowy Instytut Naukowo-Wydawniczy, Warszawa 1923
  • Zdzisław Jagiełło. Piechota Wojska Polskiego 1918-1939. — Warszawa: Bellona. — С. 65. — ISBN 978-83-11-10206-4
  • «Księga chwały piechoty»: komitet redakcyjny pod przewodnictwem płk. dypl. Boleslawa Prugara Ketlinga, Departament Piechoty MSWojsk, Warszawa 1937—1939. Reprint: Wydawnictwo Bellona Warszawa 1992
  • «Zarys historji wojennej pułków polskich 1918—1920 86 miński pułk piechoty» — z polecenia Wojskowego Biura Historycznego opracował kpt. Stanisław Mieczkowski Warszawa 1929