64-ы батальён дапаможнай паліцыі

64-ы батальён дапаможнай паліцыі (палявы)[1] (па-нямецку: Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/64) —калябаранцкае фармаваньне дапаможнай паліцыі ў часе Другой сусьветнай вайны, складзенае зь беларусаў Глыбоччыны.

64-ы батальён дапаможнай паліцыі
Weiss-Schuma-Bataillon F/64
Гады існаваньня 1 лютага 1944 году—чэрвень 1944 году
Краіна Сьцяг Трэцяга райху Трэці райх
Падпарадкаваньне начальнік паліцыі парадку Беларусі[2]
Уваходзіць у шуцманшафт (беларуская дапаможная паліцыя)
Тып дапаможная паліцыя
Колькасьць 65 чалавек
Дысьлякацыя Глыбокае, Беларусь
Войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна

Шлях батальёну

рэдагаваць

64-ы батальён быў сфармаваны 1 лютага 1944 году ў Глыбокім як вартавы[3]. У траўні 1944 году батальён атрымаў статус палявога[3]. Найпраўдападобней, батальён так ніколі і не дасягнуў баявога стану, бо, станам на 29 лютага 1944 году[4], налічваў толькі 65 чалавек[1]. У чэрвені[5] батальён быў эвакуяваны ў Польшчу з-за савецкага наступленьня на Беларусь. Пазьней батальён увайшоў у склад 2-га палку брыгады Зыглінга.

  1. ^ а б Юры Грыбоўскі. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць
  2. ^ Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 320. — 426 с.
  3. ^ а б Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 159. — 426 с.
  4. ^ Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 321. — 426 с.
  5. ^ Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 162-163. — 426 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць