6-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага
6-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай, утворанае 9 сьнежня 1775 году.
6-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага | |
6 Regiment Pieszy Litewski | |
Гады існаваньня | 9 сьнежня 1775—1795 |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Уваходзіць у | Рэч Паспалітая |
Тып | пяхота |
Колькасьць | 948 чалавек |
Дысьлякацыя | Вільня, Наваградак (1790), Панявеж (1792) |
Зьяўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася зь некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазьнейшаму пяхотнаму палку.
Разьмяшчэньне: Вільня, Наваградак (1790), Панявеж (1792).
Шэфы
рэдагаваць- князь Ксавэры Масальскі (4 траўня 1775)
- Францішак Ксавэры Несялоўскі, ваявода наваградзкі (1785)
Пакоўнікі
рэдагаваць- Бэлькур Франсуа Тэсьбі (2 сакавіка 1781)
- Казімер Рушчыц (1794)
Бітвы й сутычкі
рэдагавацьРэгімэнт удзельнічаў у расейска-польскай вайне 1792 году, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Мір (11 чэрвеня 1792), Бярэсьце (23 ліпеня), Салаты (29 ліпеня 1794).
Літаратура
рэдагаваць- Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.