3%

бразыльскі навукова-фантастычны тэлесэрыял

«3%» (па-бразыльску: Três por cento, [tɾe(j)s puʁ ˈsẽ.tu]) — бразыльскі антыўтапічны трымценьнікавы інтэрнэт-сэрыял стваральніка Пэдру Агілеры. У галоўных ролях здымаліся Жуан Мігель і Б’янка Кампарату[1]. Першы партугальскамоўны арыгінальны сэрыял Netflix і другі неангельскамоўны пасьля гішпанамоўнага «Клюбу крумкачоў».

3%
Жанр
Стваральнік Пэдру Агілера
Сцэнарыст
  • Пэдру Агілера
  • Касіё Касікумо
  • Дэніс Нільсэн
  • Іван Накамура
  • Жутага Крэма
  • Андрэ Сыранжэлу
  • Хуліяна Рохас
  • Гільермэ Фрэйтас
  • Тэадору Попавіч
  • Карал Радрыгеш
  • Андрэа Мідоры Сыман
  • Рыкарду Гансалвэш
Рэжысэр
  • Сэзар Чарлонэ
  • Дайна Джанэккіні
  • Дані Лібардзі
  • Жутага Крэма
  • Філіпэ Барцінскі
У ролях
Краіна Бразылія
Колькасьць сэзонаў 4
Колькасьць сэрыяў 33 (сьпіс)
Мова партугальская
Вытворчасьць
Выканаўчыя прадусары
  • Сэзар Чарлонэ
  • Т’ягу Мэлу
Вытворчасьць Boutique Filmes
Месца здымак
Даўжыня сэрыі 36—74 хв.
Трансьляцыя
Тэлеканал Netflix
На экранах 25 лістапада 2016 — 14 жніўня 2020 (2020-08-14)
Фармат відэа (Ultra HD)
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

Дзеяньне сэрыялу адбываецца ў будучыні. 20-гадовыя насельнікі зьбяднелага «Матэрыку» маюць адзіную магчымасьць завяршыць «Працэс» і далучыцца да заможнай адлеглай «Прыморскай» грамады. Аднак для гэтага трэба прайсьці выпрабаваньні, якія адольваюць толькі 3% удзельнікаў[2][3].

Сэрыял складаецца з чатырох сэзонаў, паказаных у сэрвісе Netflix у 2016—2020 роках.

Дзеяньне тэлесэрыялу адбываецца ў будучыні, дзе сьвет падзелены на дзьве няроўныя часткі: прагрэс ды заможнасьць у «Прымор’і» і разруха ды галеча на «Матэрыку». Аднойчы кожны жыхар апошняга атрымлівае адзіны шанец трапіць у «Прымор’е», прайшоўшы выпрабаваньні. Аднак яны настолькі цяжкія, што некаторыя кандыдаты гінуць, большасьць проста выбываюць, а посьпеху дабіваюцца толькі 3% удзельнікаў[2].

Актор Роля
Жуан Мігель Эзэкіель кіраўнік Працэсу Эзэкіель
Б’янка Кампарату Мішэль Сантана Мішэль Сантана
Мішэль Гомэш Фэрнанду Карвалью Фэрнанду Карвалью
Рудольфу Валентэ Рафаэль Марэйра Рафаэль Марэйра
Ванэса Алівэйра Жуана Каэлью Жуана Каэлью
Рафаэль Лязану Марку Альварэш Марку Альварэш
Вівіян Порту Аліна Аліна
Самуэль дэ Асыш Сылаш Сылаш
Сынтыя Сэнэк Глёрыя Глёрыя
Лайла Гарын Марсэла Альварэш Марсэла Альварэш
Бруну Фагундэш Андрэ Сантана Андрэ Сантана
Таіш Лагу Еліза Еліза
Аманда Магальянш Натальля Натальля
Фэрнанду Рубру Хаўер Хаўер

Вытворчасьць

рэдагаваць

«3%» — першы партугаламоўны і другі неангельскамоўны праект Netflix пасьля гішпанамоўнага сэрыялу «Клюб крумкачоў»[4].

Прэм’ера першага сэзону адбылася 25 лістапада 2016, другога — 27 красавіка 2018[5][6], трэцяга — 7 чэрвеня 2019[7][8], чацьвертага — 15 жніўня 2020.

Успрыняцьце

рэдагаваць

На зборніку водгукаў Rotten Tomatoes першы сэзон трымае ацэнкавы рэйтынг 85% на аснове 20 водгукаў зь сярэдняй адзнакай 6,5/10. Крытыкі сышліся ў думцы: «Хоць і падобны да іншых засяроджаных на моладзі антыўтапічных трымценьнікаў, 3% вылучаецца сярод іншых тым, што факусуецца на пэрсанажах з складанымі жыцьцяпісамі і характарамі»[9].

Узнагароды і намінацыі

рэдагаваць
Рок Узнагарода Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Кр.
2017 Fénix Awards Тэлевізія: Найлепшы драматычны сэрыял 3% Намінацыя [10]
2019 Rio2C (Rio Creative Conference) Глябальны глядацкі прыз 3% Перамога [11]
2020 ABC Cinematography Award Тэлевізія — найлепшая кінэматаграфія 3% Намінацыя [12]
  1. ^ 3% — Primeira série original brasileira da Netflix começa a ser filmada Omelete Праверана 6 верасьня 2016 г.
  2. ^ а б Netflix Orders Brazilian Drama Series '3%' Variety Праверана 4 студзеня 2016 г.
  3. ^ 3% Season 4 finale air date, cast, plot and why did they kill Fernando in 3% toplistspedia.com
  4. ^ Netflix's newest original series is a dystopian thriller in Brazil The Verge Праверана 25 студзеня 2016 г.
  5. ^ Netflix's '3%' Gets Renewed for Season 2 — See How the Cast Reacted IndieWire Праверана 7 сьнежня 2016 г.
  6. ^ '3%' Season 2 Teaser: We Finally Get a Look at Paradise as Netflix Reveals Premiere Date — Watch IndieWire Праверана 19 сакавіка 2018 г.
  7. ^ 3% renewed for season 3 at Netflix: Updated release date FanSided Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
  8. ^ The Third Season of "3%" Will Be Launched Globally on June 7th The Futon Critic Праверана 10 траўня 2019 г.
  9. ^ 3%: Season 1 (2016). Rotten Tomatoes. Праверана 28 жніўня 2018 г.
  10. ^ Anuncian los nominados a los premios Fénix 2017 (гішп.) La Prensa Праверана 29 красавіка 2019 г.
  11. ^ Audiovisual não morreu, mas respiramos por aparelhos (парт.) Meio & Mensagem Праверана 29 красавіка 2019 г.
  12. ^ ABC Divulga A Lista Dos Finalistas Do Prêmio ABC 2020 (парт.) abcine.org.br Праверана 18 траўня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • 3% (анг.) на сайце IMDb