22-і полк пяхоты (Герцагства Варшаўскае)

22-і полк пяхоты (па-польску: 22 Pułk Piechoty) — полк лінейнае пяхоты войска Генэральнае Канфэдэрацыі Варшаўскага герцагства, створаны на загад Напалеона летам 1812 году з рэкрутаў і добраахвотнікаў Літоўскага генэрал-губэрнатарства.

22-і полк пяхоты
22 Pułk Piechoty
Гады існаваньня 1812—1813
Краіна Герцагства Варшаўскае
Уваходзіць у Армія Герцагства Варшаўскага
Тып лінейная пяхота
Колеры чырвона-блакітныя (імаверна)
Войны Вайна 1812 году
Удзел у Бой пад Новым Сьвержнем
Абарона Барысаўскае цьвердзі
Стахаўская бітва
Бітва пад Касьцюкамі
Абарона Модліну
Вядомыя камандзіры Станіслаў Гутэн-Чапскі

Шлях палку

рэдагаваць

Цэнтрам фармаваньня стаў Менск. Кантаністы з прыгонных сялянаў набіраліся збольшага зь Менскага дэпартамэнту. Полк фармаваўся за кошт Станіслава Гутэн-Чапскага, які 13 ліпеня і ўзначаліў адзінку[1].

Першы бой полк прыняў 13 лістапада пад Новым Сьвержнем, дзе атрымаў паразу ад генэрала Лямбэрта. Рэшткі палку з боем адышлі ў Менск і былі накіраваны ў Барысаў, каб узмацніць гарнізон Барысаўскае цьвердзі. 18 лістапада гарнізон фартэцыі быў разбіты, рэшткі палку пераправіліся на левы бераг Бярэзіны. Па заняцьці Барысава французамі ліцьвінскія салдаты далучыліся да корпусаў Вялікай Арміі, зь якімі пераправіліся ў Студзёнцы на правы бераг ракі.

Паводле Гембажэўскага, полк змагаўся ў ваколіцах Бабруйску, Клецку (сярэдзіна кастрычніка 1812 году) ды пад Менскам (15 лістапада 1812 году)[1].

Пад час Стахаўскай бітвы 26—28 лістапада рэшткі палка знаходзіліся ў рэзэрвах, удзелу ў гэтай бітве не прымалі, але, магчыма, прынялі ўдзел у апошняй бітве пад Касьцюкамі, дзе абаранялі масты праз Гайну. Салдаты палку зь Вільні адышлі ў Варшаву, потым уліліся ў гарнізон Модліну, які склаў зброю 25 сьнежня 1813 году.

Па адрачэньні Напалеона расейскі імпэратар Аляксандар I даў згоду на вяртаньне вайсковых фармаваньняў герцагства ў Царства Польскае. Яны павінныя былі скласьці аснову ў фармаваньні Войска Царства Польскага на чале з князем Канстанцінам. 13 чэрвеня 1814 году было вызначанае месца кватараваньня ў Плоцку. Аднак полк у складзе войска Царства Польскага не аднаўляўся, бо Царства мусіла мець толькі 12 пяхотных палкоў. Новыя пяхотныя палкі былі сфармаваныя толькі з пачаткам паўстаньня 1830—1831 гадоў.

Афіцэрскі склад

рэдагаваць

Камандоўцам палку быў прызначаны палкоўнік Станіслаў Гутэн-Чапскі, а ягоным намесьнікам стаў Ігнат Вінцэнт Гільчан (па-польску: Ignacy Wincenty Hilchen), былы капітан польскіх легіёнаў у Італіі.

Камандоўцамі батальёнаў сталі: Антон Мяшкоўскі (па-польску: Antoni Mieszkowski), былы капітан 8-га палку пяхоту, Канстантын Лашэўскі (па-польску: Konstanty Laszewski), былы капітан 6-га палку пяхоты, Язерскі (па-польску: Jezierski), які невядома дзе служыў раней, а таксама Бітнэр (па-польску: Bitner)[2].

Строй мадэлі 1810 году, як у войску Герцагства Варшаўскага. На рагатыўках ці ківерах над нумарной бляхай Арол з Пагоняй. У 1813 годзе, імаверна, Пагоня.

Палкавыя сьцягі

рэдагаваць

Палкавыя сьцягі не захаваліся. Браніслаў Гембажэўскі апісваў сьцяг 19-га палку пяхоты як чырвона-блакітны зь белым арлом. Імаверна, сьцяг 22-га палку пяхоты быў падобны. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сьцягі з Арлом бяз нумару палку з 1812 году. Імаверна, сярод іх ёсьць сьцягі палкоў з тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.

Артэфакты з музэяў і прыватных калекцыяў

рэдагаваць

У прыватных калекцыях знаходзяцца вялікія і малыя гузікі гэтага палку. Гузікі латунныя, пуклыя, з падвойным кантам, ножка пляскатая сьвідраваная. На гузіку лічба 22 у лябрах.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Szymon Askenazy, Bronisław Gembarzewski. Wojsko Polskie: Księstwo Warszawskie 1807-1814. — Poznań: Wydawnictwo Kurpisz, 2003. — ISBN 83-88841-47-5
  • Bronisław Gembarzewski. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. — Warszawa: Towarzystwo Wiedzy Wojskowej, 1925.
  • Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18.
  • Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
  • Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
  • Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1.
  • Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
  • Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004.
  • John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993.
  • Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908.
  • Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
  • Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
  • Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
  • Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991.
  • Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
  • Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
  • Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.