1-я дывізія «Янашык»
1-я дывізія «Янашык» (па-славацку: 1. divízia „Jánošík“) — баявая адзінка Першае Славацкае Рэспублікі, утвораная напярэдадні ўварваньня ў Польшчу.
1-я дывізія «Янашык» | |
1. divízia „Jánošík“ | |
Гады існаваньня | 26 жніўня — 7 кастрычніка 1939 году |
---|---|
Краіна | Славаччына |
Уваходзіць у | Палявая армія «Бэрналак» |
Тып | пяхота |
Функцыя | падтрыманьне нямецкага наступленьня |
Войны | Другая сусьветная вайна |
Удзел у | Уварваньне ў Польшчу |
Вядомыя камандзіры | Антон Пуланіх |
Фармаваньне
рэдагавацьМабілізацыя славацкага войска пачалася 26 жніўня 1939 году. Таксама 26 жніўня ўжо быў выдадзены прыказ на перадысьлякацыю дывізіі на лінію Левача—Сьпішске-Подградзьдзе—Сьпішска-Нова-Вес—Прэшаў. На другі дзень камандоўства дывізіі было накіраванае ў Сьпішску-Нову-Вес. 31 жніўня дывізія была ўзмоцненая 1-ым пяхотным полкам, які быў вылучаны са складу 3-й дывізіі. Таксама да дывізіі далучыўся 6-ы пяхотны полк, які быў ўтвораны ў выніку задзіночаньня 1-га, 3-га і 4-га самастойных батальёнаў. Да гэтага 6-ы пяхотны полк належыў да 2-й дывізіі. Аднак адначасова з дывізіі былі вылучаныя 5-ы пяхотны полк як мабільны рэзэрв і 2-і самастойны батальён, які разам з 5-м і 6-м самастойным батальёнам утварыў 21-ы пяхотны полк у складзе 3-й дывізіі.
Склад
рэдагавацьСклад напярэдадні ўварваньня[1]
рэдагаваць- Камандовец дывізіі — генэрал другой клясы Антон Пуланіх.
- 1-ы пяхотны полк «Палё» — камандовец падпалкоўнік пяхоты Павэл Куна.
- 4-ы пяхотны полк «Ёзэф» — камандовец падпалкоўнік пяхоты Ладзіслаў Бодзіцкі (з 14 верасьня — маёр пяхоты Эміл Крываш).
- 6-ы пяхотны полк — камандовец маёр пяхоты Мікулаш Маркус.
- 1-ы гарматны полк — камандовец маёр артылерыі Мірка Вэсэл.
Склад на 11 верасьня 1939 году[2]
рэдагаваць- Камандоўскі штаб (Сьпішска-Нова-Вес)
- 1-ы пяхотны полк (Сьпішске-Подградзьдзе)
- 4-ы пяхотны полк (Подалінец)
- 6-ы пяхотны полк (Левача)
- 1-ы гарматны полк (Сьпішске-Ўлахі)
- 4-ы гарматны полк (Кежмарак)
- III/2 гарматны дывізіён (Сьміжаны)
- Сапэрныя часткі, часткі сувязі, вялікакаліберныя кулямёты (каля Сьпішскай-Новай-Весі)
Склад на 18 верасьня[3]
рэдагаваць- Камандоўскі штаб (Сьпішска-Нова-Вес)
- 4-ы пяхотны полк (Попрад)
- 6-ы пяхотны полк (Грабушыцэ)
- 35-ы пяхотны полк (Левача)
- 1-ы гарматны полк (Сьпішска-Нова-Вес)
- II/4 гарматны дывізіён (дакладна невядома)
- 1-я матарызаваная сапэрная рота (Мэдзілаборцэ)
- Моставае ўсталяваньне ч.1 (Сьпішска-Нова-Вес)
- 1 вялікакаліберны кулямёт супраць лётніцтва (Мэдзілаборцэ)
- Батальён сувязі (Сьпішска-Нова-Вес)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Martin Lacko PROTI POĽSKU Odraz ťaženia roku 1939 v denníkoch a kronikách slovenskej armády. — Bratislava: Ústav pamäti národa, 2007. — С. 7. — ISBN 978-80-89335-00-8
- ^ Igor Baka Slovenská republika a nacistická agresia proti Poľsku. — 2006. — С. 102. — ISBN 80-969375-1-0
- ^ Igor Baka Slovenská republika a nacistická agresia proti Poľsku. — 2006. — С. 104. — ISBN 80-969375-1-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Igor Baka Slovenská republika a nacistická agresia proti Poľsku. — 2006. — С. 47, 87. — ISBN 80-969375-1-0
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |