Ѫ

архаічная кірылічная літара

Ѫ, ѫ (вялікі юс; курсіў: Ѫ ѫ) — літара гістарычнае кірыліцы. Пазначала гук [ɔ̃], які захаваўся ў некаторых словах беларускае мовы і сёньня. Выкарыстоўваецца ў царкоўнаславянскіх каляндарных табліцах. У даных табліцах там розныя гады адзначаюцца рознымі літарамі, у залежнасці ад таго, на які дзень прыпадае свята Вялікадня; вялікі юс адзначае тыя рэдкія гады, у якія Вялікдзень прыпадае на 24 красавіка: апошні раз гэта было ў 1888 годзе і зноў будзе толькі ў 2051 годзе.

Літара кірыліцы вялікі юс
Ѫѫ
Выява
  Ԙ Ѥ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ  
Зьвесткі
Тып архаічная кірылічная літара, альфабэтны;
Гук [ɔ̃]
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter big yus
cyrillic small letter big yus
Юнікод Ѫ: U+046A
ѫ: U+046B
HTML Ѫ: Ѫ
ѫ: ѫ
UTF-16 Ѫ: 0x046A
ѫ: 0x046B
URL-код Ѫ: %D1%AA
ѫ: %D1%AB
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

У стараславянскім глагалічным альфабэце вялікі юс мае выгляд і лічыцца 36-й літарай па парадку, у кірыліцы выглядае як і займае 37-ю пазіцыю.

Лічбавага значэння ні ў глаголіцы, ані ў кірыліцы ня мае. Часам згадваецца пры пералічэньні літарвў царкоўнаславянскай азбукі; пры гэтым месца ў альфабэце можа быць розным (часта не толькі пасля юса малога, а адразу за Ю).

Назва «вялікі юс» умоўная; з старажытнасці прыйшло толькі само слова «юс», якое выкарыстоўваецца ў цяперашніх назвах чатырох літар (Ѧ, Ѫ, Ѩ, Ѭ).

Вымаўленьне

рэдагаваць

Пачаткова вялікі юс абазначаў насавы галосны [ɔ̃], які вымаўляўся прыкладна як гук [он]. З X—XI стагодзьдзяў насавое вымаўленне ва ўсходнеславянскіх і паўднёваславянскі мовах прапала: у агульнаўсходнеславянскай мове вялікі юс стаў пазначаць гук [у] і быў заменены на літару У: рѫка [ронка] — рука, дѫбъ [донб] — дубъ. У сучаснай беларускай мове літара «ѫ» не выкарыстоўваецца, але гукавое значэньне літары можна сустрэць у некаторых словах-атавізмах: парѫчы [парончы] — парончы, брѫза [бронза] — бронза, грѫка [ɣронка] — гронка, бѫдар ондар] — бондар, маѭтак [майонтак] — маёнтак, ксѭдз [ксьондз] — ксёндз.