Яўген Сьмірноў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьмірноў.
Яўген Аляксандравіч Сьмірноў (нар. 15 сакавіка 1949, Ражск, Разанская вобласьць, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Яўген Сьмірноў | |
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1949 (75 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, юрыст, судзьдзя |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, юрыст.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў майстрам, начальнікам бюро працы й заработнай платы Менскага электрамэханічнага заводу. Выбіраўся народным судзьдзёю, старшынём суду Першамайскага раёну Менску. Працаваў судзьдзёю суду гораду Менску, начальнікам упраўленьня судовых органаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, судзьдзёю Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь, намесьнікам, першым намесьнікам старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся сябрам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня.
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны Ганаровай граматаю Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Санкцыі ЭЗ
рэдагавацьЯк першы намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэньнях правоў чалавека[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.