Яўге́н Се́лін (па-ўкраінску: Євген Селін; нарадзіўся 9 траўня 1988 году, Новаайдар, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца клюбу ЮКСА і былы гулец нацыянальнай зборнай Украіны. Выступае на пазыцыі флянгавага абаронцы зьлева.

Яўген Селін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 траўня 1988(1988-05-09)[1][2] (36 гадоў)
Рост 190 см
Вага 83 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб ЮКСА
Нумар 33
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2011
2010
2011—2013
2013—2017
2015
2015—2016
2017—2018
2018—2019
2019—2021
2021—2022
2022—2023
2023
2024—
Сталь
Мэталіст
Ворскла (арэнда)
Ворскла
Дынама Кіеў
Мэталіст (арэнда)
Плятаніяс (арэнда)
Астэрас
МТК
Анартосіс
Дзясна
Чарнаморац
ЛНЗ
ЮКСА
0 (0)
8 (0)
29 (2)
45 (4)
18 (0)
11 (0)
27 (1)
29 (0)
27 (1)
31 (2)
15 (0)
9 (1)
6 (0)
0 (0)
Зборныя
2011—2014 Украіна 15 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Займаецца футболам з 12 гадоў, пачынаў у спартовай школе Алчэўску, дзе на яго зьвярнуў увагу, трэнэр каманды 1988 году нараджэньня алчэўскай «Сталі», які прапанаваў Селіну выступаць за сваю каманду. Яўген пагадзіўся, аднак, гэта не спадабалася ягоным бацькам, таму пераход прыйшлося адкласьці. Праз паўгоду, ужо летам, трэнэр зноўку прыехаў да яго, з сабой прывёз экіпіроўку й здолеў угаварыць бацькоў дазволіць маладому футбалісту выступаць за сваю каманду. Пасьля гэтага Селін паступіў у адмысловую футбольную клясу, што дало магчымасьць у далейшым сумяшчаць заняткі футболам з навучаньнем у школе.

Выступаў за другі склад «Сталі», у аснове правёў толькі адну гульню ў Кубку Ўкраіны. У «Мэталіст» перайшоў у сакавіку 2007 году. У чэмпіянаце Ўкраіны дэбютаваў 8 сакавіка 2009 году ў матчы супраць каманды «Львоў», якая скончылася зь лікам 1:1[3]. У 2010 годзе на правах арэнды перайшоў у палтаўскую «Ворсклу»[4], у якой і застаўся пасьля заканчэньня тэрміну арэнды.

Міжнародная

рэдагаваць

Першы раз быў выкліканы ў нацыянальную зборную Ўкраіны на збор у кастрычніку 2011 году[5]. Галоўны трэнэр зборнай Алег Блахін шукаў футбаліста на праблемную ў зборнай пазыцыю левага абаронцы. 7 кастрычніка ў сваім дэбютным матчы супраць зборнай Баўгарыі забіў свой ​​першы гол у складзе зборнай.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Дынама»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць