Яўген Крупенька

беларускі літаратар

Яўген Міхайлавіч Крупенька (20 жніўня 1936, в.Саськаўка, Шклоўскі раён} — 4 лютага 1990) — беларускі паэт, перакладчык.

Яўген Крупенька
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 жніўня 1936(1936-08-20)
Памёр 4 лютага 1990(1990-02-04) (53 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Фашчаўскай СШ працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі Шклоўскай раённай газэты «Чырвоны барацьбіт» (1954—1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955—1958). З 1958 — літсупрацоўнік газэты «За вяртанне на Радзіму» (цяпер «Голас Радзімы»), з 1959 — часопісу «Блакнот агітатара», з 1961 — загадчык аддзелу часопіса «Бярозка». У 1970 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Пасьля заканчэньня інстытуту — супрацоўнік газэты «Чырвоная змена». Сябра СП РБ з 1980 году.

Творчасьць

рэдагаваць

Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1956 (газэта «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Салаўі» (1969), «Нядзеля» (1972), «Бусьліны човен» (1975), «Слон пад мікраскопам» (1978), «Стрэчаньне» (1981), «Юбілейныя бліны» (1984), «Карэньні» (1986) і шэрага іншых. Перакладаў на беларускую мову творы грузінскіх і расейскіх паэтаў. Выступаў зь літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

  • Салаўі: Вершы.-Мн., 1969.
  • Малінавы год: Вершы.-Мн., 1971.
  • Нядзеля:Вершы.-Мн., 1972.
  • Колеры: Вершы.-Мн., 1973.
  • Бусьліны човен: Лірыка.-Мн., 1975.
  • Нашы сьвяты: Вершы.-Мн., 1975.
  • Усе работы добрыя: Вершы.-Мн., 1977.
  • Слон пад мікраскопам: Вершы, байкі, мініяцюры.-Мн., 1978.
  • Хто нам дом пабудаваў.-Мн., 1978.
  • Стрэчаньне:Вершы.-Мн., 1981.
  • Юбілейныя бліны: Гумар і сатыра.-Мн., 1984.
  • Карэньні:Вершы, байкі, паэмы.-Мн., 1986.
  • Гэкзамэтар баразны: Вершы.-Мн., 1988.

Літаратура

рэдагаваць
  • Крупенька Яўген Міхайлавіч// Бел. энцыкл. У 18 т. Т. 8.-Мн., 1999.-С. 486.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць